- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Альтэрнатыва для Беларусі У гісторыі не так і часта ўзнікаюць сітуацыі альтэрнатыўнага выбару. Раздарожжа, з якога краіна можа рушыць ці то ў адзін бок, ці то ў другі. Да развіцця ці застою, а мо і катастрофы. Да свабоды і дэмакратыі ці таталітарызму. Да сцвярджэння ў якасці суверэннай дзяржавы ці інкарпарацыі ў склад суседняй. 1917–1920 гады давалі, здавалася, рэальную перспектыву прарыву да незалежнасці і дэмакратыі. Хаця і ў драматычных варунках вайны і рэвалюцыі. І гэтую сітуацыю незалежніцкія дэмакратычныя сілы выкарысталі на поўную меру сваіх магчымасцей. Са значна большым імпэтам і розумам, ахвярнай самаадданасцю, чым іх нашчадкі сёння. Праўда, магчымасці іх былі абмежаваныя. Уласных сіл не хапала. Старая праблема выбару паміж Захадам і Усходам была для іх у тагачасных варунках выбарам між двух полымяў. Пытаннем-пасткай: „На каго абаперціся ў барацьбе за беларускую нацыянальную ідэю?” Для абодвух бакоў Беларусь з’яўлялася не больш чым разменнай манетай.