- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
25 сакавіка 1918 года. 2006 Менавіта так — праз кропку. Паміж гэтымі датамі не паставіш працяжнік. Бо паміж імі няма непарыўнай сувязі, нават у памяці, у стаўленні да гэтай даты. Паміж імі пункцірная, арытмічная сувязь з праваламі памяці на дзесяцігоддзі, з амнезіяй сумлення, з прапагандысцкім здзекам з уласнай гісторыі. З рэпрэсіямі супраць памяці, пасля рэпрэсій над творцамі гэтай даты. І пробліскамі вяртання да сваіх каранёў у спробах пракласці свой шлях у будучыню. У ноч на 25 сакавіка Рада БНР прыняла Трэцяю Устаўную грамату, якая абвяшчала Беларусь незалежнай і свабоднай дзяржавай. Аднак на той момант не выпала… Але дзеячы БНР далі ідэю і надалі ёй такі імпульс, заклалі пад яе такі падмурак, без чаго не было б ні БССР, ні новага аднаўлення суверэннай, дэмакратычнай Рэспублікі Беларусь. І менавіта ў той час — прадвесця тэктанічных перамен, названага перабудовай, калі пачаў трашчаць па швах-межах СССР, аказалася запатрабаванай гісторыя і ідэі БНР. Хто і што ведаў пра БНР напрыканцы 80-х гадоў мінулага стагоддзя? Безумоўна, беларуская эміграцыя.