- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вязень сумлення Міжнародная Хельсінская федэрацыя выказала „глыбокую занепакоенасць” лёсам Андрэя Клімава. Пра гэта гаворыцца ў заяве, распаўсюджанай 10 красавіка прэсавай службай федэрацыі. У заяве адзначаецца, што Андрэй Клімаў з’яўляецца першым у Беларусі, каго арыштавалі паводле артыкула 361 Крымінальнага кодэкса. „Гэта паказчык таго, што закон можа быць выкарыстаны для парушэння свабоды слова”, — зазначаецца ў заяве МХФ. Выказваецца таксама занепакоенасць праваабарончых арганізацый магчымасцю выкарыстання Крымінальнага кодэкса Беларусі для прад’яўлення абвінавачванняў грамадзянам на аснове матэрыялаў, што размяшчаюцца ў інтэрнэце. Андрэй Клімаў быў арыштаваны 3 красавіка. Яму інкрымінуецца злачынства, прадугледжанае часткай 3 артыкула 361 Крымінальнага кодэкса Беларусі (заклікі да звяржэння або змянення канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь, учыненыя з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі). Клімаву пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да пяці гадоў. Праваабарончая арганізацыя „Міжнародная амністыя” прызнала Клімава „вязнем сумлення”.