- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Краіна без мінулага? «Журналісты за гістарычную спадчыну», якую распачало грамадскае аб’яднанне «Беларуская асацыяцыя журналістаў», паўстала пасля таго, як з шэрагу нашых гарадоў пачалі прыходзіць сумныя звесткі пра разбурэнне старажытных помнікаў архітэктуры, што рабіліся пад выглядам «рэканструкцыі». Як атрымалася, што ў краіне, якая мае вялікі турыстычны патэнцыял, «паміраюць стоячы» замкі, палацы, сядзібы — пытанне, на якое яшчэ трэба шукаць адказ. Шукаць тэрмінова, бо пакуль разважаем, дождж, снег і вецер робяць сваю справу. Зразумела, часта на рэканструкцыю проста няма грошаў, але, як паказваюць апошнія падзеі ў Гродне, Магілёве, Віцебску, акрамя прыроды ў помнікаў старажытнага беларускага дойлідства ёсць іншыя ворагі — людзі. Асабліва мясцовае чынавенства, якое самастойна вырашае, якім быць таму ці іншаму гістарычнаму цэнтру. Бо ведае: у турму за разбурэнне спадчыны яшчэ нікога не пасадзілі, а слухаць архітэктараў і гісторыкаў — згубіш час і грошы, якія прапануюць новыя інвестары. А крымінальная адказнасць за пашкоджанне гістарычных будынкаў была б не лішняй у нашай краіне.