- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Аляксандр Казулін: „Веру ў жыццё і свабоду” 13 ліпеня споўніўся роўна год з дня вынясення кандыдату ў прэзідэнты на выбарах 2006 года, лідэру Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), прафесару Аляксандру Казуліну прысуду пра зняволенне на пяць з паловай гадоў. Арыштаваны ён быў 25 сакавіка падчас мірнай дэманстрацыі. Прысуд яму па штучна прыцягнутых абвінавачваннях прагрэсіўная грамадскасць свету лічыць палітычна матываваным і незаконным. Аўтарытэтная праваабарончая арганізацыя „Міжнародная амністыя” прызнала Аляксандра Казуліна „вязнем сумлення”. Напрыканцы мінулага года ў папраўчай калоніі пад Віцебскам Аляксандр Казулін вытрымаў самаахвярную 53-дзённую галадоўку пратэсту, прыцягнуўшы тым самым увагу ўрадаў і грамадскасці ўсіх дэмакратычных краін свету да становішча з правамі чалавека ў Беларусі. Мужны палітык нават за кратамі застаецца дзеючым палітыкам.