- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Янка Купала.125 7 ліпеня... Хацеў напісаць, што краіна адсвяткавала дзень нараджэння Янкі Купалы. Але так не адбылося. Святкавалі і адзначалі. Але кропкава, лакальна. І па розныя бакі, дзякуй богу, пакуль што не барыкад: асобна — улада, асобна — дэмакратычная грамадскасць, апазіцыя. І прыцішана. Так прыцішана, што пераконваешся ў думцы — знарок і свядома. Ва ўсялякім разе — у афіцыйнай прасторы. Ні табе спецыяльных выпускаў газет і часопісаў, ні серыі артыкулаў і перадач, ні ўрачыстых пасяджэнняў і канцэртаў з вышэйшымі дзяржаўнымі асобамі, ні спецыяльных прэмій і стыпендый, ні высокіх узнагарод. Як тое было хаця б за савецкім часам. І тым не менш святкаванне купалаўскага юбілею на афіцыйным баку адбываецца ў савецкім фармаце: усхваляць, як бы залучыўшы на свой бок, каб схаваць пад покрывам пустых эпітэтаў сапраўдны нацыянальна-адраджэнскі дух яго слова і справы. Горкае, пад юбілей вымаўленае Генадзем Бураўкіным: „Сапраўднага Купалу людзі не ведаюць да гэтага часу”.