be

Пошук

"belarusy-w-polshchy-22-03-2011" Вынікі:
Ніва 19 (2608) 2006
pdf

Ніва 19 (2608) 2006

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Ёсць людзі, якія праз доўгія гады пасля вайсковай службы з нейкім патаемным захапленнем любяць успамінаць менавіта вайсковыя часы. І такіх людзей нямала. Дастаткова ім прысесці за кілішкам гарэлкі, або з вудой ля рэчкі, або з сям’ёй на прыродзе, як яны бясконца апавядаюць пра дні сваёй маладосці ў салдацкіх... Болей »

Ніва 20 (2609) 2006
pdf

Ніва 20 (2609) 2006

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Старажытныя цвердзілі „In vino veritas” (ісціна ў віне). Расія звінаваціла Грузію і Малдову ў тым, што ў віне іх вытворчасці нібыта выяўлены атрутныя рэчывы. Відавочны палітычны падтэкст гэтага бруднага чорнага піяру. І ў гэтым разе, праўда, зусім у іншым, дакладней у іншай „віне”. Масква, нягледзячы... Болей »

Ніва 21 (2610) 2006
pdf

Ніва 21 (2610) 2006

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Наколькі каталіцкія святы ў гонар памерлых напамінаюць мне познюю восень і першыя прымаразкі, настолькі праавслаўныя - Вялікдзень і майскую зелень. Падрыхтоўка да Радаўніцы ідзе крок у крок з давелікоднымі парадкамі і ачышчэннем. Хоць галоўнае свята памерлых - Радаўніца - выпадае ў аўторак, тыдзень пасля... Болей »

Ніва 23 (2612) 2006
pdf

Ніва 23 (2612) 2006

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Нягледзячы на тое, што прэзідэнцкія выбары ў Беларусі завяршыліся больш двух месяцаў таму, іх сапраўдныя вынікі адчуваюцца толькі цяпер. Гутарка ідзе пра крымінальныя справы, заведзеныя на актывістаў грамадска-палітычнага руху падчас выбарчай кампаніі. Сведкам двух судовых працэсаў на Гродзеншчыне давялося... Болей »

Ніва 24 (2613) 2006
pdf

Ніва 24 (2613) 2006

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Едучы на днях у гродзенскім тралейбусе, мне давялося пачуць цікавую размову. Два добра падвыпітыя мужчыны голасна разважалі на нейкія глабальныя тэмы. Разважалі так, што ўвесь тралейбус з захапленнем слухаў толькі іх. Яны ўзгадвалі вельмі цікавыя факты, прыводзілі на кожную тэму добра абгрунтаваныя доказы... Болей »

Ніва 25 (2614) 2006
pdf

Ніва 25 (2614) 2006

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Сёлетнія вясна і пачатак лета халодныя ў Беларусі ў кожным сэнсе. Дажджы і вятры не дабаўляюць людзям настрою. Краіна перажывае перыяд нейкай халоднай грамадзянскай вайны, хоць пераважная бальшыня грамадства гэтага зусім не асэнсоўвае. Крытычная маса ўзаемнай нянавісці, можа стацца, давядзе да сур’ёзнага... Болей »

Ніва 26 (2615) 2006
pdf

Ніва 26 (2615) 2006

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Такога яшчэ не было. Самыя вялікія, з моманту развалу Савецкага Саюза, вайсковыя вучэнні на тэрыторыі Беларусі, пачаліся. Зразумела, што з удзелам расійскіх ваенных. І не толькі ваенных, але і палітыкаў самага высокага рангу. З 17 па 25 чэрвеня танкі, самалёты ды іншая ваенная тэхніка і, вядома ж, людзі... Болей »

Ніва 27 (2616) 2006
pdf

Ніва 27 (2616) 2006

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Лішне было б тлумачыць трывіяльную рэч — найбольшай нацыянальнай каштоўнасцю для нас ёсць наша роднае слова. Чаго найперш шукаюць беларусы блізкага і далейшага замежжа, прыехаўшы ў Беларусь? Менавіта беларускага слова на вуліцах і ў побыце, беларускай культуры ў паўсядзённасці. Таго, што найперш розніць... Болей »

Ніва 28 (2617) 2006
pdf

Ніва 28 (2617) 2006

тыднёвік беларусаў у Польшчы

У неўміручым творы „Сабачае сэрца” прафесар Праабражэнскі раіць маладому доктару Барменталю не чытаць перад ядой савецкай прэсы. Маўляў, ад яе вельмі кепска засвойваецца ежа. — Дык другіх жа газет, акрамя савецкіх, няма, — здзіўлена кажа доктар Барменталь. — Вось ніякіх і не чытайце, — адказвае прафесар.... Болей »

Ніва 29 (2618) 2006
pdf

Ніва 29 (2618) 2006

тыднёвік беларусаў у Польшчы

„Мы стаялі ў чарзе па хлеб”, — спяваецца ў вельмі папулярнай песні, якую выконвае Кася Камоцкая. Чарга па хлеб — гэта найбольш яскравая прыкмета савецкага часу. Забеспячэнне насельніцтва хлебам заўсёды было генеральнай лініяй вялікіх і малых правадыроў. Адсюль і культ гэтага хлеба, узведзены ў ранг паганскай... Болей »

Ніва 30 (2619) 2006
pdf

Ніва 30 (2619) 2006

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Старая мудрасць сцвярджае, што ніхто і нішто не можа існаваць доўга, калі раздзіраецца з сярэдзіны ўнутранымі супярэчнасцямі. Грамадства і дзяржава, у якой тое грамадства жыве і дзеіць, яшчэ ў большай меры, чым што іншае, мусіць трымацца гэтага запавету. Знешнія праявы дзейнасці грамадства і яго схаваныя... Болей »

Ніва 31 (2620) 2006
pdf

Ніва 31 (2620) 2006

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Пра газ, Хамас і ні слова пра нас — так можна характарызаваць для беларусаў вынікі саміту краін Вялікай васьмёркі пад Пецярбургам. Наш „адвечны” спадзеў на дапамогу і вызваленне звонку, які перарос праз дзесяцігоддзі ў наіўную веру, стаў ужо неад’емнай часткай нацыянальнага менталітэту. Напярэдадні сустрэчы... Болей »

Ніва 32 (2621) 2006
pdf

Ніва 32 (2621) 2006

тыднёвік беларусаў у Польшчы

У Мінску памёр народны пісьменнік Янка Брыль. Асабіста я не люблю такіх азначэнняў як „народны” — яны занадта дыскрэдытаваныя яшчэ за савецкім часам, але тут яно бадай да месца ва ўсіх cэнсах. Яшчэ зусім нядаўна іх было двух — волатаў беларускай прозы. Васіль Быкаў памёр у чэрвені 2003 года, Янка Брыль... Болей »

Ніва 33 (2622) 2006
pdf

Ніва 33 (2622) 2006

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Свет шматпалярны — часта любяць сцвярджаць палітыкі і аналітыкі рознага роўню. Між тым, яшчэ са школьных урокаў геаграфіі ўсе добра ведаюць, што ёсць толькі два полюсы — паўночны і паўднёвы. Так і ў палітыцы. Падобна, што сусветныя падзеі апошняга дзесяцігоддзя ўсё больш падзяляюць свет на два лагеры.... Болей »

Ніва 34 (2623) 2006
pdf

Ніва 34 (2623) 2006

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Са школьных падручнікаў гісторыі вядома, што войны бываюць справядлівымі і несправядлівымі. І гістарычная навука яшчэ зусім нядаўна бралася вызначыць па гэтым параметры кожную вайну. Але сённяшні час паставіў у тупік нават самых мудрых даследчыкаў. Тое, што адбываецца цяпер, паказвае на тое, што чалавецтва... Болей »

Ніва 35 (2624) 2006
pdf

Ніва 35 (2624) 2006

тыднёвік беларусаў у Польшчы

27 жніўня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння беларускага паэта Сяргея Новіка-Пеюна. Напярэдадні юбілею беларускага паэта Сяргея Новіка-Пеюна дастаў я з паліц свайго хатняга архіва цэлую папку яго пісем, выразак з газет, паштовак, лістоў з вершамі. Яшчэ раз усё перачытаў, пераглядзеў, успомніў гэтага... Болей »

Ніва 36 (2625) 2006
pdf

Ніва 36 (2625) 2006

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Двойчы за апошнія тры гады давялося перажыць налёт (гэта найбольш адэкватнае слова) супрацоўнікаў КДБ. У 2004 годзе апергрупа „дзяржаўнай бяспекі” (двукоссе стаўлю не з іроніі, а адпаведна сутнасці) па надуманых падставах (нібыта ў рамках расследавання адной крымінальнай справы) разграміла рэдакцыю нашага... Болей »

Ніва 37 (2626) 2006
pdf

Ніва 37 (2626) 2006

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Да 70-годдзя беларускага пісьменніка Яўгена Міклашэўскага. Даўно я збіраўся напісаць пра паэта, перакладчыка, празаіка і публіцыста Яўгена Міклашэўскага, ды ўсё нешта не атрымлівалася, не ставала часу, як сёння мы любім казаць. А час ляціць імкліва — глянуў у каляндар: Яўгену Міклашэўскаму ўжо 70. Нарадзіўся... Болей »

Ніва 38 (2627) 2006
pdf

Ніва 38 (2627) 2006

тыднёвік беларусаў у Польшчы

„Верасень, слотная пара...” Час, калі адвечныя пытанні не даюць спакою, кава не адбівае жадання заснуць месяцы гэтак на тры, алкаголь не здымае стрэс, справы спрэс ідуць цераз пень калоду, а навакольныя людзі раздражняюць. Урэшце кідаеш усё і едзеш за трыццаць кіламетраў ад горада, а потым яшчэ пяць... Болей »

Ніва 39 (2628) 2006
pdf

Ніва 39 (2628) 2006

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Падышоў да мяне на днях адзін знаёмы і з непакоем у голасе кажа: «Прачытаў я ў „Ніве” фельетон Уладзіміра Хільмановіча „Добрыя хлопцы”. Пра тое, як супрацоўнікі КДБ уламаліся да яго ў хату і на працу, забралі камп’ютэрную тэхніку і аддаваць не збіраюцца. Няўжо яны самі не баяцца рабіць такое?» Цікавае... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org