- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
„У нас у краіне так — пакуль хабар не дасі, змаганне з карупцыяй не пачнецца!” Згадалася мне гэтая жартоўная показка, калі аб’явілі пра тое, што беларускія памежнікі будуць прэміравацца грашыма за адмову ад... хабару. Уводзіцца гэтая мера, калі верыць дзяржаўным сродкам інфармацыі (а як жа ім не паверыць!) абсалютна заканадаўча па ўсёй краіне, а не як нейкая эксперыментальная лакальная ініцыятыва. Можа я памыляюся, але здаецца, што ў сусветнай практыцы па забеспячэнні дзяржаўнай граніцы, ды і ўвогуле ў змаганні са злосным хабарніцтвам, такога яшчэ не было. Цікава, як будзе дзейнічаць гэты найноўшы механізм матэрыяльнага стымулявання? Апрыёры, чалавек, які ідзе на ахову дзяржаўнай мяжы, атрымлівае свой заробак за выкананне службовых абавязкаў, што аўтаматычна прадугледжвае адмову ад подкупу. А тут такая „творчая” мера. Прасцей кажучы, у нашых рэаліях гэта абазначае наступнае: кожны, хто па той ці іншай прычыне не спадабаецца непадкупнаму стражніку мяжы, рызыкуе быць названым хабарнікам і адпаведна быць пакараным. (У. Хільмановіч, Хабар у нашым табары, фрагмэнт)