be
pdf

Ніва 38 (2627) 2006

тыднёвік беларусаў у Польшчы

„Верасень, слотная пара...” Час, калі адвечныя пытанні не даюць спакою, кава не адбівае жадання заснуць месяцы гэтак на тры, алкаголь не здымае стрэс, справы спрэс ідуць цераз пень калоду, а навакольныя людзі раздражняюць. Урэшце кідаеш усё і едзеш за трыццаць кіламетраў ад горада, а потым яшчэ пяць ідзеш разам з сябрам па шашы і праз багну ў лес — у грыбы і прыроднае суладдзе... ...Учора хацелі выпіць па куфлю піва за Восьмае верасня — угодкі Аршанскай бітвы. Разважалі, што гэтая дата значыць для краіны сёння. Я сказаў: „Дзень былой вайсковай славы...”, сябра запярэчыў: „Дзень вечнай вайсковай славы!” Урэшце пагадзіліся на варыянце „Дзень вечнай былой беларускай вайсковай славы”. Піва выпіць удалося толькі гадзіны праз дзве, прайшоўшы два кварталы, бо ў цэнтры горада замест афіцыянтаў сустракалі нас таблічкі: „Сегодня с 17.00 — международный день трезвости” (нейкая новая прыдумка, адпаведна якой піва прадаваць забаранялася). Нейкім чынам старыя савецкія звычкі трансфармаваныя ў цяперашні лад сённяшнімі чыноўнікамі. Раней можна было прыйсці да крамы ў час яе працы і „пацалаваць” зачыненыя дзверы з прышпіленым аркушыкам паперы: „Ушла на базу”. (У. Хільмановіч, Слотная пара, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2006-09-17
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org