be
pdf

Ніва 44 (2633) 2006

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Калісьці адзін з савецкіх дысідэнтаў заўважыў, што ў краіне, дзе няма палітычнай апазіцыі, апазіцыяй становіцца мастацкая літаратура. У прыватнасці, надрукаваная і памножаная дысідэнцкая думка, даведзеная да суайчыннікаў праз мастацкія вобразы. Другой галіной апазіцыйнасці з’яўляецца гумар. Менавіта таму ў часы СССР анекдоты сталі самым папулярным жанрам вуснай народнай творчасці. Практычна кожны новы дзень на кожным працоўным месцы пачынаўся са свежага анекдота. Так грамадзяне таталітарнай краіны ратаваліся ад шэрай і занудлівай, даведзенай да поўнага абсурду, афіцыйнай прапаганды, якая з дня ў дзень талдоніла пра нашае самае шчаслівае дзяцінства, самае вартае юнацтва і самае заможнае жыццё ўвогуле. Таму калі ў некага была пустая лядоўня, то чалавеку раілі ўключаць лядоўню ў разетку ад радыё. Тады, казалі, лядоўня адразу стане поўнай. Бо па радыё кажуць, што ў нас усяго хапае, хоць заваліся. (В. Сазонаў, Сіла гумару, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2006-10-29
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org