- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Старадаўняя Рымская імперыя пакінула пасля сябе вельмі аб’ёмную і насычаную спадчыну. І кожны адтуль бярэ тое, што лічыць сабе патрэбным. Для сучасных юрыстаў няведанне рымскага права азначае няведанне анічога, што трэба для гэтай прафесіі. Еўразвяз, калі казаць пра эканамічныя дачыненні, робіць нешта падобнае, за што так змагаўся Рымскі Сенат. Нават дэмакратыя (хоць калі быць аб’ектыўным, то яе чалавецтву падарылі грэкі) не абыходзіцца без спасылак на Вечны горад. Ну а спецслужбы таксама знайшлі ў той спадчыне карыснае для сябе. Скарысталі адно з сама старадаўніх правілаў, — раздзяляй і ўладар. Вось і з’явіліся ў беларускай апазіцыі некалькі БНФаў. Дарослых, назавём іх так, аж два. Зусім нядаўна, сябры некалі адзінай і маналітнай арганізацыі дубасілі адзін другога, стараючыся даказаць, хто з іх правільны „Фронт”. Пасля, успомніўшы старое сяброўства, крыху супакоіліся. І тады справа дайшла да моладзі. Адны хваляцца, што яны ў маладым фронце, другія — што ў моладзі БНФ. А яшчэ ёсць БНФ „Адраджэньне”, на якое прэтэндуюць усе. І чым больш тых „франтоў”, тым больш усе разам аказваюцца блізкімі да „тылу”. (В. Сазонаў, Хлеба і відовішчаў, фрагмэнт)