- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Да 70-годдзя беларускага пісьменніка Яўгена Міклашэўскага. Даўно я збіраўся напісаць пра паэта, перакладчыка, празаіка і публіцыста Яўгена Міклашэўскага, ды ўсё нешта не атрымлівалася, не ставала часу, як сёння мы любім казаць. А час ляціць імкліва — глянуў у каляндар: Яўгену Міклашэўскаму ўжо 70. Нарадзіўся пісьменнік 9 жніўня 1936 года ў вёсцы Лыскі Беластоцкага павета. Праз дзесяць гадоў сям’я пакінула родныя мясціны і пераехала на Нясвіжшчыну. У 1957 годзе Яўген скончыў Пінскае педвучылішча, а ў 1965 годзе — Мінскі педагагічны інстытут замежных моў. Першыя творы Яўгена Міклашэўскага былі апублікаваны ў часопісе „Полымя” ў 1959 годзе, а першая кніга паэзіі пабачыла свет у 1968 годзе, яна называлася „Свежасць”. Пра яе адразу станоўча адгукнуліся розныя выданні. Зборнік вершаў паэта называлі поклічам часу, вясной паэта, настройкай голасу, жыццём у паэзіі. (С. Чыгрын, У спрадвечным руху літаратуры, фрагмэнт)