- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Са школьных падручнікаў гісторыі вядома, што войны бываюць справядлівымі і несправядлівымі. І гістарычная навука яшчэ зусім нядаўна бралася вызначыць па гэтым параметры кожную вайну. Але сённяшні час паставіў у тупік нават самых мудрых даследчыкаў. Тое, што адбываецца цяпер, паказвае на тое, што чалавецтва звар’яцела канчаткова. І на кожнае дзеянне, у тым ліку і ваеннае, знаходзіцца безліч людзей і нават краін, якія выказваюць супрацьлеглыя думкі наконт таго, хто вінаваты. Чалавецтва вядзе бесперапынную і самую знішчальную вайну. Вайну само з сабой. І там, дзе ўзрываюцца бомбы, і там, дзе пакуль што разумным чалавекам удаецца знішчаць сваіх апанентаў шляхам правасуддзя, ці дакладней сказаць — судамі ды астрогамі, ці іншымі хітрымі і нібыта законнымі прыдумкамі, пасля рэалізацыі якіх той, супраць каго яны былі скіраваныя, думае, што лепш была б вайна. (В. Сазонаў, Якія прынцыпы, фрагмэнт)