- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Тыдзень таму здарылася страшная трагедыя. У Маскве забілі журналістку „Новой газеты” Ганну Паліткоўскую. Смерць такога чалавека, на мой погляд, раўназначная гібелі многіх дзесяткаў, а можа і соцень людзей. Я не быў, канешне, знаёмы з Паліткоўскай асабіста і нават не ведаў яе ў твар (такіх людзей расійскія тэлеканалы апошнія гады папросту не паказваюць), а толькі чытаў некалькі яе артыкулаў у Інтэрнэце. Але не пакідае мяне адчуванне страты блізкага чалавека. Гэтая жанчына ратавала гонар і сумленне не толькі расійскай, але і сусветнай журналістыкі. Яна была адной з нямногіх, хто пісаў праўду пра жахі расійска-чачэнскай вайны, пра забойствы нявінных людзей, пра зверствы вайскоўцаў-акупантаў і бандытаў-калабарантаў, пра карупцыю, пра тое, як нявінных прызначаюць „тэрарыстамі” і садзяць у засценкі, дзе яны маюць права толькі на катаванні і здзекі. (У. Хільмановіч, „Прастрэленая” праўда, фрагмэнт)