- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У неўміручым творы „Сабачае сэрца” прафесар Праабражэнскі раіць маладому доктару Барменталю не чытаць перад ядой савецкай прэсы. Маўляў, ад яе вельмі кепска засвойваецца ежа. — Дык другіх жа газет, акрамя савецкіх, няма, — здзіўлена кажа доктар Барменталь. — Вось ніякіх і не чытайце, — адказвае прафесар. Нешта падобнае я нядаўна пачуў, едучы ў грамадскім транспарце. Размаўлялі дзве жанчыны і, гэтак жа як прафесар Праабражэнскі, раілі адна другой не глядзець дзяржаўнага тэлебачання. Сцвярджалі, што ад тых перадач, якія там ідуць, вельмі моцна псуецца настрой і падымаецца ціск. Я вырашыў правесці эксперымент і цэлы дзень прысвяціць прагляду першага нацыянальнага канала. Настрой у мяне быў добры, ціск — як заўсёды. З самае раніцы я ўключыў тэлевізар і пад кубачак кавы стаў уважліва сачыць, што адбываецца на блакітным экране. Акурат пачыналіся навіны. (В. Сазонаў, Эксперымент, фрагмэнт)