- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Старая мудрасць сцвярджае, што ніхто і нішто не можа існаваць доўга, калі раздзіраецца з сярэдзіны ўнутранымі супярэчнасцямі. Грамадства і дзяржава, у якой тое грамадства жыве і дзеіць, яшчэ ў большай меры, чым што іншае, мусіць трымацца гэтага запавету. Знешнія праявы дзейнасці грамадства і яго схаваныя, унутраныя механізмы мусяць супадаць як зубы колцаў гадзінніка. Інакш зломяцца, і ўвесь механізм паляціць к чортавай бабусі. Мудрыя правадыры сваіх народаў увесь час стараліся згуртаваць свае нацыі, каб тае бяды не сталася. Найбольшая ўвага надавалася маральным і этычным каштоўнасцям, паводле якіх мусілі жыць людзі, ствараючы сістэму стасункаў паміж сабой і суседнімі народамі, якія і ўвасаблялі ў права. А дзяцей сваіх з маленства пачыналі навучаць гэным правілам, каб грамадства не зраклося іх як вырастуць і не пакарала за невыкананне агульнапрынятых нормаў. (В. Сазонаў, Супярэчнасці, фрагмэнт)