be

Пошук

"novy-chas-27-2009" Вынікі:
Новы час 45 (221) 2010
pdf

Новы час 45 (221) 2010


Мастака Алеся Пушкіна абвінавацілі ў злосным хуліганстве — за тое ,,што ён нібыта пабіў аднавяскоўца, — і асудзілі на 13 сутак арышту,, то бок на волю Пушкін выйдзе толькі пасля выбараў.Мастак, вядомы сваёй актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, неаднаразова ўдзельнічаў у палітычных акцыях. Жонка мастака перакананая... Болей »

Новы час 46 (222) 2010
pdf

Новы час 46 (222) 2010


Гітлераўская таталітарная сістэма пацярпела крах пасля паразы ў гарачай вайне. Савецкая — пасля паразы ў вайне халоднай. І менавіта на сколку савецкай сістэмы аднавілася беларуская мадэль аўтарытарызму (вертыкаль). Не без дапамогі новай-старой расійскай кіроўнай эліты. Заходняга ўплыву падчас першай... Болей »

Новы час 47 (223) 2010
pdf

Новы час 47 (223) 2010


Народная падтрымка на крыві. Прагназуемая колькасць людзей, якія выйдуць на плошчу, ацэньвалася скептыкамі ў пяць-дзесяць тысяч чалавек. Вечарам 19 снежня гаварылі, што ў акцыі пратэсту ўдзельнічае каля 20 тысяч чалавек. У выніку многія з гэтых людзей атрымалі не толькі амапаўскай дубінкай па хрыбту... Болей »

Новы час 2 (225) 2011
pdf

Новы час 2 (225) 2011


У апошні дзень 2010 года была падпісаная дырэктыва № 4 «Аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванні дзелавой актыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь», якую чакалі прадстаўнікі бізнэсу. Намеснік міністра эканомікі Андрэй Тур заявіў, што «гэта палітычны дакумент, які вызначае стратэгічную мэту і рух... Болей »

Новы час 3 (226) 2011
pdf

Новы час 3 (226) 2011


Эфект санкцый. Ці з’яўляюцца эканамічныя санкцыі супраць рэжыму ў Беларусі тым эфектыўным інструментам, які пазбавіць Еўропу ад яе «апошняй дыктатуры» і дасць беларусам магчымасць сваімі сіламі зарабляць на годнае жыццё? Гэтае пытанне рубам паўстала перад заходнімі палітыкамі пасля падзей 19 снежня на... Болей »

Новы час 4 (227) 2011
pdf

Новы час 4 (227) 2011


Лагодная капітуляцыя. Расія аднавіла пастаўкі нафты ў Беларусь 25 студзеня. Умовы паставак афіцыйна не каментуюць ні ў Маскве, ні ў Мінску. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, беларускаму боку давялося пайсці на саступкі Расіі. Расійскія нафтавыя кампаніі спынілі пастаўкі нафты ў Беларусь з 1 студзеня бягучага... Болей »

Новы Час 35 (598) 2018
pdf

Новы Час 35 (598) 2018

Культура, грамадства, эканомiка, людзi, падзеi, факты

Ад пачатку перамовы Пуціна і Лукашэнкі, якія адбыліся ў Сочы тыдзень таму, былі даволі загадкавымі. Дадавала інтымнасці агучаная раней умова: кіраўнікі краінаў пасля іх не выходзяць да прэсы і вынікаў не агалошваюць. У нечым гэта зразумела, калі асноўныя пытанні — вайсковыя. Аднак пасля перамоваў, літаральна... Болей »

Новы час 5 (228) 2011
pdf

Новы час 5 (228) 2011


Рэвалюцыя ёсць спосаб уключэння ў дыялог наконт будучыні краіны грамадзян, пазбаўленых уладай палітычных правоў. У трэцім стагоддзі нашага часу жыў у Вавілоне перс Ваб, аўтар рэлігійнага вучэння, якое адыграла велізарную ролю ў фармаванні светапогляду беларусаў. Паслядоўнікі адукаванага перса разглядаюць... Болей »

Новы час 6 (229) 2011
pdf

Новы час 6 (229) 2011


Апазіцыя ачуняла ад прэзідэнцкіх выбараў. Прынамсі, пачалося тое, што абяцалі прадстаўнікі і лідары палітычных партый. Пачаліся «разборкі» і чысткі шэрагаў ад «недабранадзейных элементаў». У панядзелак Нацыянальны камітэт Аб’яднанай грамадзянскай партыі выказаў вотум недаверу намесніку старшыні АГП Яраславу... Болей »

Новы час 7 (230) 2011
pdf

Новы час 7 (230) 2011


Пернік за 50 жалараў. Больш за ўсё пасля выбараў насельніцтва Беларусі дзівяць цэны. Яны падвышаюцца хутчэй, чым растуць заробкі. У чым справа? Бо не могуць не здзіўляць высілкі дзяржавы, каб нарэшце накарміць народ лепей, чым ён некалі карміў сябе сам. Калісьці большасць беларусаў жылі на вёсцы ды парабкавалі... Болей »

Новы час 28 (349) 2013
pdf

Новы час 28 (349) 2013


У дзяржавы зноў скончыліся грошы. Калі ўзяць іх няма адкуль, то ўзнікаюць думкі забраць іх у самых бедных. Мы чулі шмат ідэй пра тое, каб браць дадатковыя падаткі з бяздзетных, з прастытутак, з алкаголікаў. А зараз прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч вынайшаў яшчэ адзін падатак — з беспрацоўных.... Болей »

Новы час 29 (350) 2013
pdf

Новы час 29 (350) 2013


Найперш, цалкам зразумела тое, што спадар Макей не змяніў традыцыйнай беларускай пазіцыі. Як паведаміў ён сам брусэльскаму карэспандэнту «Радыё Свабода», размова вялася пра Віленскі саміт краінаў «Усходняга партнёрства», які павінен адбыцца ў лістападзе гэтага года, і пра ягоную дэкларацыю.... Болей »

Новы час 8(231)2011
pdf

Новы час 8(231)2011


Першы, можна сказаць, пробны прысуд Васілю Парфянкову па крымінальнай справе аб масавых беспарадках 19 снежня прайшоў хутка і гладка. На другім атрымалася замінка — відэазапісы з падзей каля Дома ўраду паказалі, што абвінавачванні расіянам Арцёму Брэусу і Івану Гапонаву не маюць доказнай базы. Суд абвясціў... Болей »

Новы час 9 (232) 2011
pdf

Новы час 9 (232) 2011


Катаванні ў цэнтры Еўропы. Прызнанне Алеся Міхалевіча мусіла б стаць для беларусаў «бомбай». Але насамрэч гэта пацверджанне таго, пра што здагадваліся, але маўчалі, закранула толькі вузкую частку грамадства. Пра ціск следства падчас судовага працэсу гаварылі расіяне Арцём Брэус і Іван Гапонаў, якія абвінавачваюцца... Болей »

Новы час 10 (233) 2011
pdf

Новы час 10 (233) 2011


Ад сумы ды ад турмы… Гэта старадаўняя прымаўка ўзнікла ў несвабодных, аўтакратычных грамадствах. Дзе воля вярхоўнага ўладара вышэй за закон, а закон што дышла ў руках уладнай вертыкалі. Дзе судовая сістэма — элемент карнага механізму, інструмент расправы з нязгоднымі і іншадумцамі і дзе выпадковай ахвярай... Болей »

Новы час 11 (234) 2011
pdf

Новы час 11 (234) 2011


Прыёмная знаходзіцца па вуліцы Чапаева ў Рэчыцы ў прыватным доме. Мясцовыя актывісты аказваюць людзям юрыдычную дапамогу. Валер Пуціцкі, кіраўнік Гомельскай абласной арганізацыі Партыі БНФ, паведаміў, што дзверы памяшкання ўзламалі. Замкі ў дзвярах былі выламаныя «па жывому», відаць, манціроўкай, і забіты... Болей »

Новы час 12 (235) 2011
pdf

Новы час 12 (235) 2011


Непаразуменне як звычка. Беларуская апазіцыя ўжо які год цяжарная ідэяй аб’яднання. Чарговая спроба стаць пад агульныя штандары пакуль паказвае, што справы кіруюцца ў бок варожасці, але ніяк не да паразумення. Не прайшло і трох месяцаў ад дня прэзідэнцкіх выбараў, калі актыў апазіцыі кінулі ў камеры... Болей »

Новы час 13 (236) 2011
pdf

Новы час 13 (236) 2011


Трыумф падобны на паразу. Абсурднасць у сукупнасці з жорсткасцю сталі звычкай. І калі супраць некалькіх дзясяткаў маладых людзей і бабулек з кветкамі ставяць на вушы тры найбуйнешыя сілавыя структуры: МУС, КДБ, Службу бяспекі Лукашэнкі, гэта ўжо не выклікае здзіўлення. Так прынята. Сістэма працуе на... Болей »

Новы час 14(237)2011
pdf

Новы час 14(237)2011


Толькі два разы на месяц можна будзе прыносіць перадачы ў СІЗА КДБ. Раней іх маглі перадаваць тры разы на тыдзень. Агульная вага перадачы, паводле новаўвядзення КДБ, не змянілася. Яна па-ранейшаму складае 30 кілаграмаў на месяц. Аднак радыкальнае скарачэнне колькасці перадач стварыла праблему і для... Болей »

Новы час 15(238)2011
pdf

Новы час 15(238)2011


Чорны панядзелак Беларусі. 12 чалавек загінулі, 204 чалавекі пацярпелі, 157 шпіталяваныя ў выніку тэракту ў мінскім метро. Міф стабільнай і бяспечнай Беларусі падарваны. У найноўшай гісторыі краіны ўжо было некалькі надзвычайных здарэнняў, калі пацярпелі выпадковыя людзі, — выбухі ў Віцебску ў 2005-м... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org