- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Апазіцыя ачуняла ад прэзідэнцкіх выбараў. Прынамсі, пачалося тое, што абяцалі прадстаўнікі і лідары палітычных партый. Пачаліся «разборкі» і чысткі шэрагаў ад «недабранадзейных элементаў». У панядзелак Нацыянальны камітэт Аб’яднанай грамадзянскай партыі выказаў вотум недаверу намесніку старшыні АГП Яраславу Раманчуку. Яго далейшы лёс вырашыць з’езд партыі. Праўда, статус яго ў якасці намесніка зараз вельмі намінальны. З плямай недаверу не вельмі і панамеснічаеш. У любым выпадку, раней Раманчук заяўляў, што яго партыйная дзейнасць больш не цікавіць. У палітыку ён нагуляўся і зараз мае намер вярнуцца да сваёй эканамічна-даследчыцкай дзейнасці. Дый да з’езду АГП трэба дажыць. А вось з міжнародным сакратаром АГП, якім да гэтага пасяджэння з’яўляўся кіраўнік штабу Уладзіміра Някляева Андрэй Дзмітрыеў, усё значна прасцей. Дзмітрыева турнулі з пасады за тое, што ён падтрымліваў Някляева і не падтрымліваў Раманчука. Але, думаю, Дзмітрыеў не вельмі засумаваў з нагоды такога рашэння Нацкама. Па-першае, ён застаўся сябрам АГП і пры жаданні зноўку можа дарасці да міжнароднага сакратара партыі. А па-другое, у яго зараз і без партыі праблемаў хапае: са следчымі, з крымінальнай справай, з аднаўленнем дзейнасці кампаніі «Гавары праўду» і гэтак далей. Працягвае весяліцца Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада). На тыдні з яе шэрагаў зноў быў выключаны былы лідар партыі Анатоль Ляўковіч.