- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Катаванні ў цэнтры Еўропы. Прызнанне Алеся Міхалевіча мусіла б стаць для беларусаў «бомбай». Але насамрэч гэта пацверджанне таго, пра што здагадваліся, але маўчалі, закранула толькі вузкую частку грамадства. Пра ціск следства падчас судовага працэсу гаварылі расіяне Арцём Брэус і Іван Гапонаў, якія абвінавачваюцца па крымінальнай справе аб масавых беспарадках 19 снежня 2010 года. Іншыя ўдзельнікі судовых працэсаў, што паступова набіраюць абароты, падобных фактаў не ўзгадваюць, як і маўчаць падазраваныя і абвінавачаныя кандыдаты, актывісты апазіцыі, што лавы падсудных яшчэ не дачакаліся. Зрэшты, факты фізічнага і псіхалагічнага ўздзеяння можна знайсці без асаблівых праблем, калі перагледзець гісторыю гучных і шараговых спраў. Напрыклад, Мікалай Аўтуховіч, на якога ледзь не тэрарызм «вешалі», сцвярджаў, што на яго аказваўся псіхалагічны ціск, падобнае гаварылі і сведкі па справе.