- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Рэвалюцыя ёсць спосаб уключэння ў дыялог наконт будучыні краіны грамадзян, пазбаўленых уладай палітычных правоў. У трэцім стагоддзі нашага часу жыў у Вавілоне перс Ваб, аўтар рэлігійнага вучэння, якое адыграла велізарную ролю ў фармаванні светапогляду беларусаў. Паслядоўнікі адукаванага перса разглядаюць Сусвет у якасці поля вечнай бітвы дзвюх касмічных сутнасцяў — Света і Цемры («нашых» і «не нашых», улады і апазіцыі), паміж якімі не можа быць пагаднення, не можа адбывацца ніякага дыялогу. Асноўная асаблівасць маніхейства ў беларускім варыянце палягае ў тым, што яе носьбітам з’яўляецца народ, вядомы сваёй талерантнасцю (ад лац. tolerantia — цярпенне), г. зн. сваёй памяркоўнасцю да чужога ладу жыцця, паводзінаў, звычаяў, пачуццяў, меркаванняў, ідэй, вераванняў. Прыметнік «чужы» я вылучыў невыпадкова. Да небеларусаў беларусы ставяцца талерантна. Маніхейства беларусаў выяўляецца ў адносінах адзін да аднаго.