- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Лагодная капітуляцыя. Расія аднавіла пастаўкі нафты ў Беларусь 25 студзеня. Умовы паставак афіцыйна не каментуюць ні ў Маскве, ні ў Мінску. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, беларускаму боку давялося пайсці на саступкі Расіі. Расійскія нафтавыя кампаніі спынілі пастаўкі нафты ў Беларусь з 1 студзеня бягучага года ў сувязі з адсутнасцю дамоваў на 2011 год. У 20-х днях студзеня беларускія НПЗ апынуліся пад пагрозай спынення. У адпаведнасці з міжурадавым пагадненнем аб размеркаванні экспартных пошлін ад 9 снежня 2010 года, з 1 студзеня 2011-га Беларусь можа закупляць расійскія нафту і нафтапрадукты без выплаты пошлін. Была ўзгодненая закупка Беларуссю ў бягучым годзе 21,7 мільёна тон нафты, у тым ліку 18 мільёнаў тон трубаправодным транспартам. Расійскія кампаніі настойвалі на падвышэнні коштаў на нафту для Беларусі, паколькі Мінск з 1 лютага падняў мыты на транзіт нафты на 12,5 працэнта. Нафтавыя кампаніі прапанавалі закласці ў формулу цаны бяспошліннай нафты дадатковыя 46 долараў на тону. Паводле іх ацэнак, гэта дазволіць забяспечыць роўную даходнасць пры пастаўках нафты і нафтапрадуктаў на экспарт. Найбуйнейшымі пастаўшчыкамі расійскай нафты ў Беларусь з’яўляюцца «Лукойл», «Сургутнефтегаз» і «Роснефть».