- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У апошні дзень 2010 года была падпісаная дырэктыва № 4 «Аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванні дзелавой актыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь», якую чакалі прадстаўнікі бізнэсу. Намеснік міністра эканомікі Андрэй Тур заявіў, што «гэта палітычны дакумент, які вызначае стратэгічную мэту і рух да яе». Але, па завядзёнцы беларускай палітыкі, незваротныя рашэнні бываюць рэдка. «Па сутнасці, гэта праграмны дакумент, накіраваны на далейшую лібералізацыю эканомікі і разняволенне дзелавой ініцыятывы, стварэнне спрыяльных умоў для дынамічнага і ўстойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь», — гаварылася ў афіцыйным паведамленні пасля падпісання дырэктывы. Дакумент мае дзевяць раздзелаў, «кожны з якіх сфакусаваны на ўхілення наяўных бар’ераў, з якімі сутыкаюцца суб’екты прадпрымальніцкай дзейнасці».