- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гітлераўская таталітарная сістэма пацярпела крах пасля паразы ў гарачай вайне. Савецкая — пасля паразы ў вайне халоднай. І менавіта на сколку савецкай сістэмы аднавілася беларуская мадэль аўтарытарызму (вертыкаль). Не без дапамогі новай-старой расійскай кіроўнай эліты. Заходняга ўплыву падчас першай постсавецкай хвалі дэмакратызацыі не хапіла, каб пераадолець геапалітычную перавагу расійскага ўплыву. Але, як гэта ні парадаксальна, абодва цэнтры ўплыву не адразу ўсвядомілі ўвесь маштаб новай геапалітычнай вагі Беларусі ў яе новай якасці — суверэннай незалежнай дзяржавы. Брусэль не заўважыў небяспекі «апошняй дыктатуры ў Еўропе» для ўстойлівасці ўсёй еўрапейскай дэмакратычнай канструкцыі.