- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пернік за 50 жалараў. Больш за ўсё пасля выбараў насельніцтва Беларусі дзівяць цэны. Яны падвышаюцца хутчэй, чым растуць заробкі. У чым справа? Бо не могуць не здзіўляць высілкі дзяржавы, каб нарэшце накарміць народ лепей, чым ён некалі карміў сябе сам. Калісьці большасць беларусаў жылі на вёсцы ды парабкавалі на розных паноў ды камісараў. З цягам часу гараджан стала нашмат болей. Раней было як? Захацелася табе кілбасы, узяў нож — пайшоў і адрэзаў. Зараз — усё за грошы. З гэтай нагоды адмыслоўцы зрабілі каштарыс нашых запатрабаванняў. І прыйшлі да высновы, што, прыкладам, кавалю на дзень патрэбна есці па сто грамаў сала, а настаўніцы пачатковых класаў дастаткова і трыццаці. Але настаўніцы патрэбны калготкі, якія ў сярэднім (вызначылі спецыялісты) псуюцца з хуткасцю 0,8 пары на месяц. А свае нагавіцы сярэдні каваль можа насіць нават 8 месяцаў, не здымаючы з ног. З дапамогай такіх падлікаў было вызначана, колькі хто павінен зарабляць.