- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кніга аповедаў Кобрынскага пісьменніка Ігара Сідарука “Квадратная варона” уяўляе сабой зборнік прозы, складзены з твораў, напісаных у розныя часы. Навэлы, апавяданні, фантасмагорыйкі, аповеды-фантомы – вось пералік жанраў, выкарыстаных аўтарам. Чытаючы паасобныя творы зборніка мімаволі дашукваешся сувязі паміж героямі, іх лёсамі, аналогіі ў здарэннях. Кожны твор – самастойная завершаная форма, аднак ва ўсіх прасочваецца супольная рыса – фантасмагарычна-незразумела-незямное прыцягальна-адштурхоўваючае. Нешта такое, што захапляе, уцягвае і адначасова адштурхоўвае, знеахвочвае. Героі асобных твораў трапляюць у вельмі смешныя, складаныя і адначасова прымітыўныя сітуацыі, якія ніколі б не здарыліся, калі б героі мелі іншы характар, іншае выхаванне, іншыя адносіны да жыцця, да свету. Часам складаецца ўражанне, што аўтар пастараўся адкрыць свет дна, дзе людзі, страціўшы гонар і годнасць, пробуюць не жыць, а існаваць, жывучы ў сваёй скарлупе, сваім панцыры. Аднак ў кожным з панцыраў відавочна душа, некалі ранімая, а зараз счарствелая і спрымітызаваная, але тым не менш прысутная.