be
Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня
Спампаваць
html epub

Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня

Тое, што можна назваць сёньня “сучасным беларускім мысьленьнем”, паўставала найперш як адпрэчваньне савецкай філязофіі, камуністычнай ідэалёгіі й цэнзуры. Ідэалёгія й марксізм ціха сканалі ў галовах некалькіх беларускіх інтэлектуалаў канца 1980-х гадоў. І тое быў пачатак новага беларускага дыскурсу. Гэтая кніга, перадусім — збор інтэлектуальных тэкстаў, створаных у Беларусі й па-за ейнымі межамі цягам 1990-х гадоў. Мысьленьня большасьць гэтых тэкстаў нельга назваць “навуковымі”. Яны напісаны ў жанры філязофскай, літаратуразнаўчай, мастацтвазнаўчай ці проста інтэлектуальнай эсэістыкі. Эсэ й выступае тут як найменш фармалізаваны й найбольш свабодны жанр пісаньня й мысьленьня. Да таго ж, аб’ектам мысьленьня ў гэтых тэкстах зьяўляюцца не фармалізаваныя праблемы й ня тэксты іншых, хай сабе й выбітных, філёзафаў. Беларуская мова ўсьведамляецца тым важным і неад’емным элемэнтам, што непасрэдна ўдзельнічае ў разгортваньні ўнікальнага інтэлектуальнага дыскурсу, які, выяўлены праз іншыя мовы, страчвае шэраг сэнсавых адценьняў і канатацыяў. Аўтары пададзеных у кнізе тэкстаў рэпрэзэнтуюць розныя інтэлектуальныя асяродкі, а самі тэксты былі напісаны ў розны час, што стварае пэўны зрэз беларускага інтэлектуалізму дзевяностых. Агульнымі для іх зьяўляюцца, аднак, мысьленьне як такое.

Выдаўцы і выдавецтвы: Невский простор
  • Месца выхаду: Санкт-Пецярбург
  • Дата выхаду: 2003
  • Выдавец: Невский простор
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура, Палітыка, Грамадзтва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг БГТ, Каталёг EEDC, Прыватны каталёг
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 4719, EEDC — 2116
  • Дадатковая даведка: http://www.baj.by/belkalehium/ Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Беларускага Калегіюму
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org