- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Варажба на Каляды. Вырашана — 19 снежня час «Х». «Надакучыў!», «Пераменаў!», «Новага жыцця!» — з такімі тэзамі (калі па сакрэту, вядома) пагодзяцца ў кухонных размовах многія. За тры месяцы да прэзідэнцкіх выбараў Беларусь мае ледзь не тузін альтэрнатыўных кандыдатаў. І сумнеўна, што яны гатовыя да «штурму»... Болей »
Валютны мінус. Старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Пётр Пракаповіч падчас сваёй справаздачы аб выкананні Асноўных кірункаў грашова-крэдытнай палітыкі Беларусі паведаміў Аляксандру Лукашэнку, што база для ўстойлівага развіцця беларускай эканомікі створаная. І Нацбанк мае намер нарошчваць аб’ём... Болей »
Інтэрнэт-бібліятэка Kamunikat.org адсвяткавала дзесяцігоддзе ад часу свайго заснавання. Святочнае мерапрыемства адбылося ў сталіцы пры падтрымцы Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына». Бібліятэка з’яўляецца праектам Беларускага гістарычнага таварыства ў Беластоку (Польшча). Фінансавую дапамогу ёй... Болей »
Прыхаваны працэс браджэння. Першы тыдзень збору подпісаў паказаў гатоўнасць беларусаў да пераменаў. Кіламетровых чэргаў да пікетаў альтэрнатыўных дзейснаму кіраўніку Беларусі кандыдатаў у кандыдаты не назіраецца, аднак выразнага страху няма. Людзі ўголас выказваюцца за змены ў краіне. І адначасова не... Болей »
Вяртайся, мы ўсё даруем. На брыфінг у Сяргея Нарышкіна, кіраўніка Адміністрацыі расійскага прэзідэнта, прыехалі 25 прадстаўнікоў дзяржаўных і незалежных СМІ Беларусі і Расіі. На працягу крыху больш гадзіны чыноўнік распавядаў пра сутнасць расійска-беларускіх адносін і, наколькі мог, адказваў на пытанні... Болей »
Падавалася б, у Міністэрства ўнутраных спраў багата тых самых спраў, каб улазіць у бессэнсоўныя спрэчкі. Але кіраўнік ведамства Ігар Шуневіч за якімсьці лядам вырашыў «пайсці ў ай-ці». І зноў адбыўся выпадак, калі лепш маўчаць, чым гаварыць. Кіраўнік МУС ацаніў законапраект па ідэнтыфікацыі інтэрнэт-карыстальнікаў.... Болей »
Пасол добрай волі. У Мінск у разгар перадвыбарчай кампаніі прыляцела лідэр суседняй дзяржавы. Дзяржавы — сябра ЕС, дзяржавы, якая актыўна падтрымлівае беларускую апазіцыю, і якая, відавочна, не супраць наводзіць эканамічныя масты з Беларуссю пад кіраўніцтвам Лукашэнкі. Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ... Болей »
Віталь Сіліцкі: Мы выходзім на сумесь кітайскай мадэлі з НЭПам. Завяршыўся збор подпісаў. Гэты этап палітычнай кампаніі быў нязвыкла мяккім, ліберальным. Паводле інфармацыі Цэнтрвыбаркама, ажно адзінаццаць чалавек падалі неабходныя сто тысяч подпісаў. У апазіцыі нават з’явілася прывідная надзея на выхад... Болей »
Крызіс ідэй і персаналій. Апазіцыйныя кандыдаты ў прэзідэнты заклікаюць людзей прыйсці 24 лістапада, у гадавіну рэферэндуму 1996 года, на Кастрычніцкую плошчу ў Мінску на сустрэчу з імі. Гэта акцыя-сустрэча, па задуме палітыкаў, мусіць быць рэпетыцыяй падзей пасля прэзідэнцкіх выбараў у снежні. Але за... Болей »
Нашая краіна, нягледзячы на тое, што вытворчасць аўтамабіляў для народа ў ёй хранічна не прыжываецца, не кідае спробы стаць аўтадзяржавай. У чарговы раз падпісана пагадненне наладзіць у краіне зборку легкавікоў. Гэтым разам — не кітайскіх. Пагадненне пра арганізацыю ў нас вытворчасці аўтамабіляў маркі... Болей »
Эфект маятніка. Беларускі трэнд схіліўся ў бок Еўропы з падачы саміх еўракамісараў. Яны гатовыя адысці ад мараторыя на кантакты з «апошняй дыктатурай Еўропы», як і ад падобнага вызначэння палітычнага рэжыму ў Беларусі. Палітычны дэсант з Еўрасаюза настойліва атакуе сінявокую, а яна і рада пасунуць акцэнты... Болей »
Гандаль з Еўропай наконт выдачы візы беларускаму міністру замежных спраў Уладзіміру Макею скончыўся. Савет міністраў замежных спраў ЕС у Люксембургу «ў мэтах спрашчэння дыпламатычных кантактаў» часова выключыў спадара Макея з пераліку асобаў, якім забаронены ўезд у краіны Еўрасаюза. Гэтае выключэнне... Болей »
Улады нібыта пагадзіліся не ўводзіць тэхрэгламент і пачакаць яшчэ год. Але прадпрымальнікі гэтым не задаволеныя. 27 чэрвеня ўжо прайшоў агульнанацыянальны страйк, а на 15 ліпеня ў Мінску запланаваны прадпрымальніцкі марш. Заяўка на яго правядзенне ў Мінгарвыканкам пададзеная. Плануецца, што ў сувязі... Болей »
Беларускі рубель заліхарадзіла. За тыдзень ён у адносінах да долара ўпаў больш як на 100 пунктаў. Калі яшчэ 2 ліпеня курс пакупкі долара быў 8 770 рублёў за долар, то ўжо 9 ліпеня некаторыя банкі набывалі долар па 8 880. Наогул, 9 ліпеня долар устанавіў новы гістарычны рэкорд. Па таргах на біржы курс... Болей »
Напярэдадні «вялікага перадзелу»? Пакуль ідзе прэзідэнцкая кампанія, не вельмі заўважанымі застаюцца іншыя, не менш цікавыя падзеі ў Беларусі. А між тым, здаецца, улада саспела да маштабнай прыватызацыі. Інакш навошта ёй было ацэньваць «Беларуськалій»? Увесь пакет акцый ААТ «Беларуськалій» ацэнены ў... Болей »
Кандыдаты альтэрнатывы. Выбарчая кампанія дала магчымасць патрапіць у дамы беларусаў людзям, якія звычайна знаходзяцца на ўзбочыне публічнага жыцця. Альтэрнатыўныя кандыдаты атрымалі магчымасць на дзяржаўным тэлеканале ў прамым эфіры без цэнзуры агучыць сваю пазіцыю, праграму, адносіны да цяперашняга... Болей »
Мастака Алеся Пушкіна абвінавацілі ў злосным хуліганстве — за тое ,,што ён нібыта пабіў аднавяскоўца, — і асудзілі на 13 сутак арышту,, то бок на волю Пушкін выйдзе толькі пасля выбараў.Мастак, вядомы сваёй актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, неаднаразова ўдзельнічаў у палітычных акцыях. Жонка мастака перакананая... Болей »
Гітлераўская таталітарная сістэма пацярпела крах пасля паразы ў гарачай вайне. Савецкая — пасля паразы ў вайне халоднай. І менавіта на сколку савецкай сістэмы аднавілася беларуская мадэль аўтарытарызму (вертыкаль). Не без дапамогі новай-старой расійскай кіроўнай эліты. Заходняга ўплыву падчас першай... Болей »
Народная падтрымка на крыві. Прагназуемая колькасць людзей, якія выйдуць на плошчу, ацэньвалася скептыкамі ў пяць-дзесяць тысяч чалавек. Вечарам 19 снежня гаварылі, што ў акцыі пратэсту ўдзельнічае каля 20 тысяч чалавек. У выніку многія з гэтых людзей атрымалі не толькі амапаўскай дубінкай па хрыбту... Болей »
«Мне здаецца, што ў гэтым годзе мы святкуем Каляды неяк асабліва, — абмовіўся Аляксандр Лукашэнка 27 снежня мінулага года на сустрэчы з архібіскупам Тадэвушам Кандрусевічам. — Я адчуваю, і настрой зусім іншы…» Рэдкі выпадак, калі мусіш пагадзіцца. Сапраўды так. На жаль. І на бяду. Напад спецкаманды сілавых... Болей »