- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Мне здаецца, што ў гэтым годзе мы святкуем Каляды неяк асабліва, — абмовіўся Аляксандр Лукашэнка 27 снежня мінулага года на сустрэчы з архібіскупам Тадэвушам Кандрусевічам. — Я адчуваю, і настрой зусім іншы…» Рэдкі выпадак, калі мусіш пагадзіцца. Сапраўды так. На жаль. І на бяду. Напад спецкаманды сілавых структур увечары 19 снежня, яшчэ да заканчэння выбараў, на групу кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева, яго збіццё да беспрытомнасці, з наступным арыштам і выкраданнем са шпіталя. Брутальны разгон мітынгу на плошчы Незалежнасці. Дзясяткі збітых да крыві, сотні арыштаваных і асуджаных. Хваля масавых вобшукаў і арыштаў, у наступныя, аж да навагодняга свята, дні. Без перадыху нават на 25 снежня — дзень Раства Хрыстова. Дзень спакою і радасці.