- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Беларускі рубель заліхарадзіла. За тыдзень ён у адносінах да долара ўпаў больш як на 100 пунктаў. Калі яшчэ 2 ліпеня курс пакупкі долара быў 8 770 рублёў за долар, то ўжо 9 ліпеня некаторыя банкі набывалі долар па 8 880. Наогул, 9 ліпеня долар устанавіў новы гістарычны рэкорд. Па таргах на біржы курс амерыканскай валюты ў параўнанні з папярэднім днём вырас усяго на 20 рублёў — да 8 860 беларускіх рублёў. Але для рэкорду гэтага аказалася дастаткова — так дорага «зялёны» не каштаваў ніколі за ўсю гісторыю суверэннай Беларусі. Папярэдні рэкорд — 8 850 рублёў — трымаўся амаль 20 месяцаў.