- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Прыхаваны працэс браджэння. Першы тыдзень збору подпісаў паказаў гатоўнасць беларусаў да пераменаў. Кіламетровых чэргаў да пікетаў альтэрнатыўных дзейснаму кіраўніку Беларусі кандыдатаў у кандыдаты не назіраецца, аднак выразнага страху няма. Людзі ўголас выказваюцца за змены ў краіне. І адначасова не вераць, што гэта магчыма. Па інфармацыі штабоў апазіцыйных кандыдатаў у прэзідэнты, за першыя 5 дзён працы змаглі сабраць ад 13 да 22 тысяч подпісаў. Ці насамрэч праца вядзецца такімі ўдарнымі тэмпамі, пакажа час, але актыўнасць некаторых кандыдатаў па меншай меры радуе. У сераду ў Мінску лідэр кампаніі «Гавары праўду», паэт Уладзімір Някляеў на цэнтральным праспекце побач з ГУМам арганізаваў сапраўдны палітычны спектакль. Відовішча з натоўпам людзей, сцягамі кампаніі, музыкай і спевамі выклікала думкі: ці хутка з’явіцца АМАП, каб разагнаць зарваўшыхся апанентаў рэжымуНасамрэч, палітычная кампанія і мусіць быць яркай, відовішчнай, пазітыўнай. За апошнія 16 гадоў ад гэтага эфектыўна адвучылі. Людзі глядзелі на шоў, некаторыя даставалі пашпарты і ставілі подпісы за Някляева, Раманчука, Саннікава, Кастусёва.