be
pdf

Новы час 34 (210) 2010

Валютны мінус. Старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Пётр Пракаповіч падчас сваёй справаздачы аб выкананні Асноўных кірункаў грашова-крэдытнай палітыкі Беларусі паведаміў Аляксандру Лукашэнку, што база для ўстойлівага развіцця беларускай эканомікі створаная. І Нацбанк мае намер нарошчваць аб’ём золатавалютных рэзерваў. Адначасова назіраецца дэфіцыт на валютным рынку, які вымывае той самы стратэгічны золатавалютны запас. Паводле справаздачы кіраўніцтва Нацбанка, усе асноўныя паказчыкі грашова-крэдытнай палітыкі ў Беларусі па выніках васьмі месяцаў выконваюцца. Курс нацыянальнай валюты да кошыка замежных валют застаецца стабільным, захоўваюцца высокія тэмпы крэдытавання эканомікі, працэнтная палітыка адпавядае «Асноўным кірункам грашова-крэдытнай палітыкі». Так, курс беларускага рубля да кошыка замежных валют за студзень-жнівень паменшыўся толькі на 0,29% пры запланаваным на год калідоры ваганняў у межах +/-10%. «Устойлівасць нашай нацыянальнай валюты, стабільнасць курсавой палітыкі заснаваныя не толькі на паспяховай працы нашай эканомікі, але і на тым, што мы маем дастаткова золатавалютных рэзерваў», — патлумачыў кіраўніку дзяржавы Пётр Пракаповіч.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Новы Час
Выдаўцы і выдавецтвы: Прыватнае выдавецкае унітарнае прадпрыемства Час навінаў
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2010-09-24
  • Рэдактар: Кароль Аляксей
  • Выдавец: Прыватнае выдавецкае унітарнае прадпрыемства Час навінаў
  • Copyright: © 2010 by Новы Час
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org