- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Варажба на Каляды. Вырашана — 19 снежня час «Х». «Надакучыў!», «Пераменаў!», «Новага жыцця!» — з такімі тэзамі (калі па сакрэту, вядома) пагодзяцца ў кухонных размовах многія. За тры месяцы да прэзідэнцкіх выбараў Беларусь мае ледзь не тузін альтэрнатыўных кандыдатаў. І сумнеўна, што яны гатовыя да «штурму» розумаў і сэрцаў выбарцаў, прагнозу падзей і здольныя самастойна, рашуча дзейнічаць у экстрэмальнай сітуацыі. Яшчэ на мінулым тыдні чакалася, што парламент на пазачарговай сесіі прызначыць час, калі беларусам ісці з бюлетэнямі да ўрнаў. Але абстаноўка ў каляпалітычных колах унутры і па-за межамі краіны надта накалілася, і парламент тады дыпламатычна абмежаваўся разглядам бюджэту. Таямнічая смерць апазіцыйнага журналіста Алега Бябеніна кінула цень на рэпутацыю ўладаў, і так падмочаную інфармацыйнымі войнамі з Расіяй і перыядычнымі зачысткамі ўнутранай прасторы. Цягнуць час не было куды. Уласна, да выбараў дзяржаўны апарат рыхтуецца ці не з вясны. Ператрэслі і пасадзілі на прафілактычныя суткі будучага апанента Лукашэнкі Уладзіміра Някляева, арганізавалі сістэмныя ператрусы і допыты ў супрацоўнікаў найбольш масавых апазіцыйных інфармацыйных рэсурсаў («Народная воля» і «Хартыя»), абнавілі папярэджанні Мінінфармацыі рэдакцыям недзяржаўных газет «Новы час» і «Наша ніва».