- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Нашая краіна, нягледзячы на тое, што вытворчасць аўтамабіляў для народа ў ёй хранічна не прыжываецца, не кідае спробы стаць аўтадзяржавай. У чарговы раз падпісана пагадненне наладзіць у краіне зборку легкавікоў. Гэтым разам — не кітайскіх. Пагадненне пра арганізацыю ў нас вытворчасці аўтамабіляў маркі «Opel Corsa» для рынкаў Беларусі і Расіі падпісана ў Мінску па выніках перамоваў беларускага Саўміна з дэлегацыяй «General Motors».