- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пасол добрай волі. У Мінск у разгар перадвыбарчай кампаніі прыляцела лідэр суседняй дзяржавы. Дзяржавы — сябра ЕС, дзяржавы, якая актыўна падтрымлівае беларускую апазіцыю, і якая, відавочна, не супраць наводзіць эканамічныя масты з Беларуссю пад кіраўніцтвам Лукашэнкі. Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ прыбыла ў Мінск з рабочым візітам. Прымаючы спадарыню Грыбаўскайтэ, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што дзяржавы-суседкі маюць агульныя праблемы: «Мы з вамі знаходзімся ў неспрыяльным становішчы. Трэба думаць, як нам забяспечваць сваю незалежнасць». Традыцыйна незалежнасць у Беларусі завязана на энерганосьбіты. Варыянты выкарыстання порту ў Клайпедзе для перавалкі венесуэльскай нафты і транспарціроўкі беларускіх калійных угнаенняў абмяркоўваліся раней. Тым больш, што транспартнае супрацоўніцтва з Літвой актуальнае, бо не так даўно Беларусь наведваў прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес. У выніку было падпісанае пагадненне на пастаўку 30 мільёнаў тон нафты на працягу наступных трох гадоў. Пра транзіт венесуэльскай нафты Беларусь і Літва дамовіліся яшчэ на пачатку кастрычніка. Гендырэктар «Klaipedos nafta» Рокас Масюліс заявіў, што цягам года плануецца перавезці прыкладна 2,5 мільёна тон нафты. «Да канца кастрычніка нашы гаспадарчыя суб’екты і Літоўская чыгунка падпішуць дамовы, па якіх са снежня цягам двух гадоў мы транспартуем не менш за 2,5 мільёна тон нафты праз Клайпедскі порт па чыгунках Літвы і Беларусі на нашы нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы», — паведамляў першы намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка.