- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Напярэдадні «вялікага перадзелу»? Пакуль ідзе прэзідэнцкая кампанія, не вельмі заўважанымі застаюцца іншыя, не менш цікавыя падзеі ў Беларусі. А між тым, здаецца, улада саспела да маштабнай прыватызацыі. Інакш навошта ёй было ацэньваць «Беларуськалій»? Увесь пакет акцый ААТ «Беларуськалій» ацэнены ў... Болей »
Пратэкцыянізм за наш кошт. “Сыру цяпер з Літвы не прывязеш”, — заўважыў знаёмы, калі даведаўся пра падвышэнне мытных пошлін на шэраг імпартуемых харчовых тавараў. Наўрад ці чарговы ўказ кіраўніка Беларусі ўдарыць па індывідуальных аматарах літоўскіх гарганцолы ды ракфору, аднак тое, што для насельніцтва... Болей »
Перамены і ўсеагульны дабрабыт, відавочна, Беларусь атрымае метадам чароўнай тэлепартацыі з-за мяжы. Прынамсі апошнім часам з-за кардону прыходзяць навіны, паводле якіх можна паверыць у запаветную для беларуса мару: усё зробіць нехта іншы, а вынік будзе тут і цяпер. Палітычны гуру свядомых беларусаў... Болей »
11 снежня ў Мінску скончыўся судовы працэс над Аляксандрам Баразенкам па «справе чатырнаццаці», заведзенай на моладзевых актывістаў за ўдзел у зімовых акцыях пратэсту прадпрымальнікаў. Суддзя Вайцяховіч прызнала Аляксандра Баразенку вінаватым у парушэнні арт. 341–1 Крымінальнага кодэкса Беларусі і прызначыла... Болей »
У вышэйшым кіраўніцтве дзяржавы назіраецца хістанне. Кіраўнік ураду публічна выказвае нязгоду з ранейшай эканамічнай палітыкай, кіраўнік дзяржавы ставіць на месца прэм’ера, але і сам пачынае «мяняць паказанні», спрабуючы лавіраваць у новых сацыяльна-эканамічных умовах. Нонсенс для Беларусі: прэм’ер-міністр... Болей »
У час наведвання прадпрыемства Лукашэнка змяніў запланаваны маршрут і абышоў усю тэрыторыю завода, пераканаўшыся, што за цэлы год з ягонага мінулага прыезду на заводзе і на прылеглых да яго тэрыторыях не быў наведзены належны парадак. Да таго ж, усім прадпрыемствам дрэваперапрацоўчай галіны трэба было... Болей »
На мінулым тыдні краіна перанесла хваробу, якая афіцыйна завецца выбарамі. І многія перажываюць пасля яе ўскладненні: кагосьці не адпускае галаўны боль і сусветнае расчараванне, у некага круціць пальцы ад падтасоўвання лічбаў у пратаколах, пячэ рукі ад укідаў бюлетэняў, а некага спальваюць згрызоты сумлення.... Болей »
Краіну атачылі «людзі» ў чорным, аліўкавым і яшчэ невядома ў якім колеры. Балаклава як індульгенцыя. Дручок як матыватар. Крык і мацюкі замест песень і дзіцячага смеху. Гвалт і беззаконне навокал. Гэта ўсё ёсць. Няма страху, няма адчаю. Тысячы затрыманых, тысячы збітых, сотні знявечаных. Мільёны нескароных.... Болей »
СМІ, як заўсёды, падхапілі і расцягнулі на загалоўкі словы Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што ў наступным годзе нас чакае палітычная «вакханалія», якая працягнецца мінімум паўтара года. Пад «вакханаліяй» беларускі кіраўнік меў на ўвазе парламенцкія і прэзідэнцкія выбары, якія «не дадаюць спакою ў нашым... Болей »
Распрацоўкай закона пра альтэрнатыўную грамадзянскую службу (АГС) — замену вайсковаму абавязку — шматлікія народныя абраннікі займаліся ва ўсіх заканадаўчых органах увесь час існавання незалежнай Беларусі. Зараз у першым чытанні закон аб альтэрнатыўнай грамадзянскай службе прыняты Палатай прадстаўнікоў.... Болей »
У Мінску ў друкарні была знішчаная пасмяротная кніга палітолага Віталя Сіліцкага «Доўгая дарога ад тыраніі: Посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі». Першым пра гэта даведалася «Польскае радыё» са сваіх крыніц. Паводле іх звестак, загад на знішчэнне кнігі дало Міністэрства... Болей »
Выбары ў ЗША, якімі быў заклапочаны ўвесь свет, нарэшце прайшлі. Амерыка «падбівае вынікі», а той самы свет варожыць, якой будзе палітыка Злучаных Штатаў у дачыненні да іх. Не выключэнне тут і Беларусь. Апошнімі часамі абодва бакі — як Злучаныя Штаты, так і Сінявокая — прыклалі даволі шмат намаганняў... Болей »
Мы можам лічыць, што старт выбарчай кампаніі ў мясцовыя саветы ўжо дадзены. Аляксандр Лукашэнка на рабочай сустрэчы са старшынёй Цэнтрвыбаркама Лідзіяй Ярмошынай падтрымаў прапанову прызначыць выбары ў мясцовыя саветы дэпутатаў 28 склікання на 18 лютага 2018 года. «Усё ж такі люты — больш спакойны месяц»... Болей »
У грамадскім транспарце гучаць настойлівыя заклікі галасаваць датэрмінова. Але кампанія праходзіць вяла. Мясцовыя выбары у Беларусі мала каго цікаваць. Бо насамрэч выбараў у нас няма, і людзі ўсё больш гэта разумеюць. А яшчэ таму, што няма рэальнага мясцовага самакіравання.... Болей »
У Беларусі — Божае Нараджэнне! Калісьці беларусы святкавалі Новы год па старажытнарымскім Юліянскім календары 1 сакавіка. Тут прысутнічала свая логіка, прынамсі беларуская магнатэрыя лічыла сябе нашчадкамі рымскіх патрыцыяў, і нават у ХVІ стагоддзі дамаглася (Радзівілы і Гаштольды) таго, каб у дзяржаўную... Болей »
З Новым Годам! Вось і 2007 год — ужо ўспамін. Мінулае і гісторыя. Што збылося, а што — не. І новы год. І новыя надзеі. Так хочацца верыць, спадзявацца на лепшае. І так — за годам год. Ведаем, жартуем, іранізуем над умоўнасцю даты на няўмольна незваротнай плыні часу. І тым не менш спыняем імгненне. Імгненне... Болей »
Трэцяе саслоўе: беларускі парадокс 3 студзеня па хатняй гаспадарчай неабходнасці наведаў уручскі будаўнічы рынак. Патрэбнай дробязі не знайшоў, бо большасць павільёнаў і палатак былі зачынены. На некаторых з іх віселі аб’явы: «Извините. Отпуск». Тую ж карціну пабачыў і на Ракаўскім і іншых рынках 4 і... Болей »
Беларускі бізнес-план Вось да чаго даводзіць нават невялікае падвышэнне цэн на энерганосьбіты. Яшчэ не так даўно эканамічныя навіны з Беларусі чакалі тыднямі. Ішла толькі дзяржаўная пахвальба: вось як мы, маўляў, прысаромілі ліберальных эканамістаў нашым эканамічным цудам і дасягнулі росту даходаў насуперак... Болей »
«Згода» — «3 гады» У рускамоўным гучанні: «Згода» — «3 года». Менавіта так назва газеты была прачытана большасцю падпісчыкаў на пачатку 90-х. Тлумачылася гэта абсалютным падабенствам (ва ўсіх без выключэння кірылічных шрыфтах) літары «З»і лічбы «3». У пару перабудовачнай дэмакратыі гэта стала вясёлым... Болей »
Зварот Да нашых чытачоў, да ўсіх людзей добрай волі і душы! Да ўсіх, каму дарагія вольнае слова, права на свабоду мець і выказваць сваю думку Мы звяртаемся да вас за падтрымкай! З цяжкай душой, бо прасіць заўсёды нялёгка. Тым больш пра падтрымку матэрыяльную. Але ж вымушаны. Дзеля выратавання газеты.... Болей »