- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Распрацоўкай закона пра альтэрнатыўную грамадзянскую службу (АГС) — замену вайсковаму абавязку — шматлікія народныя абраннікі займаліся ва ўсіх заканадаўчых органах увесь час існавання незалежнай Беларусі. Зараз у першым чытанні закон аб альтэрнатыўнай грамадзянскай службе прыняты Палатай прадстаўнікоў. Падавалася б, гэта прагрэсіўны крок для ўсёй Беларусі. Але калі паглядзець на гэты законапраект глыбей, то ўзнікае не тое што расчараванне, а проста шчырае здзіўленне. Дэпутаты вырашылі зрабіць з альтэрнатыўшчыкаў легалізаваных прыгонных.