- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У час наведвання прадпрыемства Лукашэнка змяніў запланаваны маршрут і абышоў усю тэрыторыю завода, пераканаўшыся, што за цэлы год з ягонага мінулага прыезду на заводзе і на прылеглых да яго тэрыторыях не быў наведзены належны парадак. Да таго ж, усім прадпрыемствам дрэваперапрацоўчай галіны трэба было скончыць мадэрнізацыю да 1 лістапада 2013 года. Разнос быў учынены капітальны. У адстаўку адпраўлены намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Андрэй Тур, кіраўніку Адміністрацыі прэзідэнта Андрэю Кабякову абвешчаная «строгая вымова з апошнім папярэджаннем». Лукашэнка таксама распарадзіўся абвясціць вымову свайму памочніку, які «працуе разам» з «Барысаўдрэвам». Нават з віцэ-прэм’ерам Уладзімірам Сямашкам Лукашэнка паабяцаў разабрацца пасля агульнай нарады па праблеме мадэрнізацыі дрэваперапрацоўчых прадпрыемстваў. Да 10 снежня ўрад павінен распрацаваць пра гэта даклад Лукашэнку.