be
pdf

Новы Час 43 (702) 2020

Краіну атачылі «людзі» ў чорным, аліўкавым і яшчэ невядома ў якім колеры. Балаклава як індульгенцыя. Дручок як матыватар. Крык і мацюкі замест песень і дзіцячага смеху. Гвалт і беззаконне навокал. Гэта ўсё ёсць. Няма страху, няма адчаю. Тысячы затрыманых, тысячы збітых, сотні знявечаных. Мільёны нескароных. Мільёны тых, хто верыць, — пасля ночы заўсёды надыходзіць світанак. Сотні тысяч смелых — і столькі ж пакуль маўклівых. Крок за крокам краіна ідзе да сваёй новай будучыні. Да той Беларусі, дзе галоўнымі каштоўнасцямі будуць сумленне, а не лаяльнасць, адукаванасць, а не агрэсіўнае невуцтва, добразычлівасць, а не хамства. Дзе закон будзе законам, а не анучай пад нагамі тых, хто ў балаклаве і з дручком. Дзе Канстытуцыя, а не бязглуздыя загады будзе вызначаць лёс народа. Дзе адносіны паміж людзьмі будуць грунтавацца на салідарнасці і спагадзе. Вы скажаце: гэта ўтопія, такой краіны няма і быць не можа. Такой краіны не было, дакладна. Але наша Беларусь мае ўсе шанцы такой стаць. Паглядзіце навокал! Бачыце, колькі годных людзей! Колькі тых, хто гатовы падзяліцца апошнім, дапамагчы, не чакаючы чагосьці ўзамен. Колькі тых, хто гатовы абараняць сваё права на годнае жыццё, ваша права на годнае жыццё! Ужо сёння наша краіна — прыклад для ўсяго свету. Людзі розных краін з рознымі рэжымамі захапляюцца намі, вераць, што ў нас няма шляху назад. Вераць, што наша будучыня можа быць выключна найлепшай і светлай. І толькі чамусьці мы самі час ад часу губляем надзею. Не верым у саміх сябе.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Новы Час
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2020-11-13
  • Рэдактар: Колб Аксана
  • Copyright: Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org