- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У Мінску ў друкарні была знішчаная пасмяротная кніга палітолага Віталя Сіліцкага «Доўгая дарога ад тыраніі: Посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі». Першым пра гэта даведалася «Польскае радыё» са сваіх крыніц. Паводле іх звестак, загад на знішчэнне кнігі дало Міністэрства інфармацыі Беларусі. Нібыта, ведамства паставіла друкарні ўльтыматум: знішчыць увесь наклад альбо ў адваротным выпадку прадпрыемства будзе закрытае.