- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У вышэйшым кіраўніцтве дзяржавы назіраецца хістанне. Кіраўнік ураду публічна выказвае нязгоду з ранейшай эканамічнай палітыкай, кіраўнік дзяржавы ставіць на месца прэм’ера, але і сам пачынае «мяняць паказанні», спрабуючы лавіраваць у новых сацыяльна-эканамічных умовах. Нонсенс для Беларусі: прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч публічна крытыкуе Адміністрацыю прэзідэнта і спрабуе даказаць, што ранейшая лінія паводзінаў у прыняцці эканамічных рашэнняў неэфектыўная. Паводле разлікаў урада, калі працягнецца пустая эмісія ў 2012 годзе, то беларускі рубель будзе абясцэнены яшчэ ў 2,5 разы. На думку ўрада, цвёрдая грашова-крэдытная, бюджэтна-падатковая палітыка дасць магчымасць стабілізаваць сітуацыю і знізіць інфляцыю ў наступным годзе да 19%. Калі ж працягваць эмісійнае фінансаванні эканомікі і ў ранейшым аб’ёме крэдытаваць дзяржпраграмы, то гэта выкліча рэзкі рост інфляцыі, лічаць ва ўрадзе.