- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Крызіс ідэй і персаналій. Апазіцыйныя кандыдаты ў прэзідэнты заклікаюць людзей прыйсці 24 лістапада, у гадавіну рэферэндуму 1996 года, на Кастрычніцкую плошчу ў Мінску на сустрэчу з імі. Гэта акцыя-сустрэча, па задуме палітыкаў, мусіць быць рэпетыцыяй падзей пасля прэзідэнцкіх выбараў у снежні. Але за пяць тыдняў да выбараў усё яшчэ не зразумела, за каго і пад чыімі лозунгамі людзі мусяць выходзіць на вулічныя акцыі пратэсту. Многія палітыкі і палітолагі звязваюць магчымыя перамены ў краіне з сакральным словам «Плошча». Выказваюцца здагадкі-прагнозы, што толькі праз вулічныя акцыі пратэсту можна дасягнуць пэўнага выніку, толькі на Плошчы ёсць магчымасць весці перамовы з уладамі, ёсць шанец заявіць пра сябе. Да дня «Х» засталося менш месяца, але пакуль ніхто не даў уцямны адказ, якой бачыцца гэтая акцыя «мірнага пратэсту» і да чаго ў выніку яна мусіць прывесці. «Пакуль што на Плошчу мэтанакіравана працуе толькі адзін суб’ект, адна асоба — Аляксандр Лукашэнка. Калі адкінуць яго дэкларацыі, то ён сваімі дзеяннямі — што было зроблена пры фармаванні ўчастковых камісій, ініцыятыўных груп — стварае матывацыю выйсці на Плошчу.