- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Канец месяца быў вельмі багаты на падзеі. Лукашэнка лётаў у Астану для размоў з Назарбаевым і Пуціным. Але больш выніковай стала ягоная сустрэча з прэм’ерам Расіі ў Мінску. Мядзведзеў так казаў пра ЕЭС, што беларускі кіраўнік быў проста ў захапленні. А Мядзведзеў пры гэтым проста паведаміў, што ў выпадку... Болей »
Дылема маральнага і матэрыяльнага. У кіраўніка Беларусі сплагіяцілі, калі так можна выказацца, метад закручвання гаек. Суседзі з усходу і захаду паціху прад’яўляюць адміністрацыі Лукашэнкі ўсё больш патрабаванняў. І выглядае на тое, што «чырвоны дом» будзе вымушаны пайсці некаму з бакоў на саступкі.... Болей »
Лукашэнка збіраўся паціснуць руку апошняму прадпрымальніку яшчэ ў 2005 годзе. Але вынішчыць прадпрымальніцтва на нацыянальным узроўні не ўдалося. Зараз гэта спрабуюць зрабіць на ўзроўні міждзяржаўным. З 1 ліпеня ўводзяцца новыя правілы тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза. Яны могуць прывесці да таго... Болей »
Піяр падчас нарады. Аляксандр Лукашэнка ўшчэнт раскрытыкаваў урад прэм’ер-міністра Сяргея Сідорскага. Палітычныя аглядальнікі прадракаюць прэм’еру адстаўку. Але чарговае «ператрахванне» — ці не традыцыйны метад уплыву на свядомасць электарату. Каб кожны ведаў, хто ў Беларусі сапраўдны гаспадарнік. Аляксандр... Болей »
Спроба запалохаць. Незразумелая смерць заснавальніка і кіраўніка вядомага ў Беларусі і ў свеце інтэрнэт-сайта «Хартыя–97» Алега Бябеніна, а таксама пісьмовая пагроза на адрас намесніка галоўнага рэдактара незалежнай газеты «Народная воля» Святланы Калінкінай прымушаюць зрабіць выснову, што пэўныя сілы... Болей »
Варажба на Каляды. Вырашана — 19 снежня час «Х». «Надакучыў!», «Пераменаў!», «Новага жыцця!» — з такімі тэзамі (калі па сакрэту, вядома) пагодзяцца ў кухонных размовах многія. За тры месяцы да прэзідэнцкіх выбараў Беларусь мае ледзь не тузін альтэрнатыўных кандыдатаў. І сумнеўна, што яны гатовыя да «штурму»... Болей »
Валютны мінус. Старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Пётр Пракаповіч падчас сваёй справаздачы аб выкананні Асноўных кірункаў грашова-крэдытнай палітыкі Беларусі паведаміў Аляксандру Лукашэнку, што база для ўстойлівага развіцця беларускай эканомікі створаная. І Нацбанк мае намер нарошчваць аб’ём... Болей »
Інтэрнэт-бібліятэка Kamunikat.org адсвяткавала дзесяцігоддзе ад часу свайго заснавання. Святочнае мерапрыемства адбылося ў сталіцы пры падтрымцы Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына». Бібліятэка з’яўляецца праектам Беларускага гістарычнага таварыства ў Беластоку (Польшча). Фінансавую дапамогу ёй... Болей »
Прыхаваны працэс браджэння. Першы тыдзень збору подпісаў паказаў гатоўнасць беларусаў да пераменаў. Кіламетровых чэргаў да пікетаў альтэрнатыўных дзейснаму кіраўніку Беларусі кандыдатаў у кандыдаты не назіраецца, аднак выразнага страху няма. Людзі ўголас выказваюцца за змены ў краіне. І адначасова не... Болей »
Вяртайся, мы ўсё даруем. На брыфінг у Сяргея Нарышкіна, кіраўніка Адміністрацыі расійскага прэзідэнта, прыехалі 25 прадстаўнікоў дзяржаўных і незалежных СМІ Беларусі і Расіі. На працягу крыху больш гадзіны чыноўнік распавядаў пра сутнасць расійска-беларускіх адносін і, наколькі мог, адказваў на пытанні... Болей »
Падавалася б, у Міністэрства ўнутраных спраў багата тых самых спраў, каб улазіць у бессэнсоўныя спрэчкі. Але кіраўнік ведамства Ігар Шуневіч за якімсьці лядам вырашыў «пайсці ў ай-ці». І зноў адбыўся выпадак, калі лепш маўчаць, чым гаварыць. Кіраўнік МУС ацаніў законапраект па ідэнтыфікацыі інтэрнэт-карыстальнікаў.... Болей »
Пасол добрай волі. У Мінск у разгар перадвыбарчай кампаніі прыляцела лідэр суседняй дзяржавы. Дзяржавы — сябра ЕС, дзяржавы, якая актыўна падтрымлівае беларускую апазіцыю, і якая, відавочна, не супраць наводзіць эканамічныя масты з Беларуссю пад кіраўніцтвам Лукашэнкі. Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ... Болей »
«Плошча — усяго толькі частка сцэнару». Змагацца да перамогі і ісці на выбары, каб перамагчы. Пра такія намеры заявілі шэраг кандыдатаў ад апазіцыі. Пытанне «як?» цяпер галоўнае, на што трэба даць адказ прэтэндэнтам. Якім чынам расцэньваюць такія заявы адмыслоўцы? Сваё меркаванне на гэты конт журналістцы... Болей »
Віталь Сіліцкі: Мы выходзім на сумесь кітайскай мадэлі з НЭПам. Завяршыўся збор подпісаў. Гэты этап палітычнай кампаніі быў нязвыкла мяккім, ліберальным. Паводле інфармацыі Цэнтрвыбаркама, ажно адзінаццаць чалавек падалі неабходныя сто тысяч подпісаў. У апазіцыі нават з’явілася прывідная надзея на выхад... Болей »
Крызіс ідэй і персаналій. Апазіцыйныя кандыдаты ў прэзідэнты заклікаюць людзей прыйсці 24 лістапада, у гадавіну рэферэндуму 1996 года, на Кастрычніцкую плошчу ў Мінску на сустрэчу з імі. Гэта акцыя-сустрэча, па задуме палітыкаў, мусіць быць рэпетыцыяй падзей пасля прэзідэнцкіх выбараў у снежні. Але за... Болей »
Нашая краіна, нягледзячы на тое, што вытворчасць аўтамабіляў для народа ў ёй хранічна не прыжываецца, не кідае спробы стаць аўтадзяржавай. У чарговы раз падпісана пагадненне наладзіць у краіне зборку легкавікоў. Гэтым разам — не кітайскіх. Пагадненне пра арганізацыю ў нас вытворчасці аўтамабіляў маркі... Болей »
Эфект маятніка. Беларускі трэнд схіліўся ў бок Еўропы з падачы саміх еўракамісараў. Яны гатовыя адысці ад мараторыя на кантакты з «апошняй дыктатурай Еўропы», як і ад падобнага вызначэння палітычнага рэжыму ў Беларусі. Палітычны дэсант з Еўрасаюза настойліва атакуе сінявокую, а яна і рада пасунуць акцэнты... Болей »
Гандаль з Еўропай наконт выдачы візы беларускаму міністру замежных спраў Уладзіміру Макею скончыўся. Савет міністраў замежных спраў ЕС у Люксембургу «ў мэтах спрашчэння дыпламатычных кантактаў» часова выключыў спадара Макея з пераліку асобаў, якім забаронены ўезд у краіны Еўрасаюза. Гэтае выключэнне... Болей »
Напярэдадні «вялікага перадзелу»? Пакуль ідзе прэзідэнцкая кампанія, не вельмі заўважанымі застаюцца іншыя, не менш цікавыя падзеі ў Беларусі. А між тым, здаецца, улада саспела да маштабнай прыватызацыі. Інакш навошта ёй было ацэньваць «Беларуськалій»? Увесь пакет акцый ААТ «Беларуськалій» ацэнены ў... Болей »
Кандыдаты альтэрнатывы. Выбарчая кампанія дала магчымасць патрапіць у дамы беларусаў людзям, якія звычайна знаходзяцца на ўзбочыне публічнага жыцця. Альтэрнатыўныя кандыдаты атрымалі магчымасць на дзяржаўным тэлеканале ў прамым эфіры без цэнзуры агучыць сваю пазіцыю, праграму, адносіны да цяперашняга... Болей »