- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дылема маральнага і матэрыяльнага. У кіраўніка Беларусі сплагіяцілі, калі так можна выказацца, метад закручвання гаек. Суседзі з усходу і захаду паціху прад’яўляюць адміністрацыі Лукашэнкі ўсё больш патрабаванняў. І выглядае на тое, што «чырвоны дом» будзе вымушаны пайсці некаму з бакоў на саступкі. Падкарэктаваць сваю палітыку «і нашым, і вашым, і нікому» Аляксандра Лукашэнку стымулюе і расстаноўка знешнепалітычных сілаў перад прэзідэнцкімі выбарамі. Бо і Бруселю сябрамі не сталі, і Масква расчараваная. Беларусь не першы год настойвае на аднаўленні статуcу адмыслова запрошанага для беларускага парламента ў Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы. Апошнім часам у ПАСЕ гаварылі, што гэта магчыма, калі ў краіне будзе ўведзены хаця б мараторый на смяротную кару. Але калі афіцыйны Мінск кідаўся выконваць чужыя ўмовы? Наадварот, у сакавіку былі прыведзеныя ў выкананне чарговыя два смяротныя прысуды. На гэтым тыдні Мінск наведала дакладчыца па Беларусі Камісіі па палітычных пытаннях Парламенцкай Асамблеі Савета Еўропы Сініка Хурскайнен.