- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Спроба запалохаць. Незразумелая смерць заснавальніка і кіраўніка вядомага ў Беларусі і ў свеце інтэрнэт-сайта «Хартыя–97» Алега Бябеніна, а таксама пісьмовая пагроза на адрас намесніка галоўнага рэдактара незалежнай газеты «Народная воля» Святланы Калінкінай прымушаюць зрабіць выснову, што пэўныя сілы спрабуюць запалохаць незалежных беларускіх журналістаў напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў. Гібель Бябеніна ўжо выклікала шырокі розгалас ва ўсім свеце, кіраўнікі замежных дыпламатычных ведамстваў і міжнародных арганізацыяў патрабуюць ад афіцыйнага Мінска правесці празрыстае і аб’ектыўнае раследаванне абставін і прычын смерці журналіста. Алега Бябеніна хавалі ў паня дзелак на Усходніх могілках Мінску. Развітацца з ім прыйшлі сотні людзей — шматлікія журналісты айчынных і замежных СМІ,палітыкі і грамадскія дзеячы, вядомыя ў краіне людзі сярод якіх былі экс-старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі 12-га склікання Станіслаў Шушкевіч, кіраўнік Руху «За свабоду» Аляксандр Мілінкевіч, лідэр грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» Ула дзімір Някляеў. Мора кветак і вянкоў. І неразуменне таго, што ж насамрэч здарылася ў загарадным доме Алега ў вёсцы Пярхурава Дзяржынскага раёна.