- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Канец месяца быў вельмі багаты на падзеі. Лукашэнка лётаў у Астану для размоў з Назарбаевым і Пуціным. Але больш выніковай стала ягоная сустрэча з прэм’ерам Расіі ў Мінску. Мядзведзеў так казаў пра ЕЭС, што беларускі кіраўнік быў проста ў захапленні. А Мядзведзеў пры гэтым проста паведаміў, што ў выпадку стварэння ЕЭС Расія гатовая адмовіцца ад эканамічных бар’ераў і тарыфнага рэгулявання з краінамі — удзельніцамі ЕЭС. «Наша інтэграцыйная структура патрабуе адмовы ад эканамічных бар’ераў. Гэта вельмі цяжка, але, калі мы хочам інтэграцыю, нам прыйдзецца гэта зрабіць, нават нягледзячы на тыя страты, якія панясуць эканомікі нашых краінаў. У Расіі гэта разумеюць і гатовыя несці страты, разумеючы, што канцавы вынік будзе яшчэ лепш», — сказаў Мядзведзеў аб стварэнні ЕЭС з 1 студзеня 2015 года. Пра якія менавіта вынікі і страты ідзе размова, Мядзведзеў тактоўна не ўдакладніў.