- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Крывавы тыдзень Расіі. Тэрор спараджае тэрор. Развязвае рукі ахвярам для помсты і працягвае ланцуг злачынстваў. Расія другі дзесятак гадоў варыцца ў крыві этнічных канфліктаў, і канца і краю ім не відаць. Раніцай 29 сакавіка на платформах дзвюх станцый маскоўскага метро «Лубянка» і «Парк культуры» прагрымелі... Болей »
У ноч з 8 на 9 мая нацысцкі рэжым капітуляваў. Злавесны акультны парадак — з печамі Асвенцыму, нялюдскімі эксперыментамі «Ананэрбэ» і масавым знявечаннем душаў — абрынуўся ў апраметную. Ягоныя важакі труціліся цыяністым каліем, каб пазбегнуць шыбеніцы. Іншых чакаў Нюрнберг.... Болей »
За нафту расплаціцца насельніцтва. Страты бюджэту Беларусі з-за росту коштаў на імпартуемую з Расіі нафту ўрад ацэньвае ў 5,9 трыльёна беларускіх рублёў (каля 2 мільярдаў долараў). У якасці кампенсуючых мераў прапануецца падвысіць акцызы на некаторыя тавары, а таксама вызначыць мяжу росту фонду заработнай... Болей »
Смуткуем разам з вамі. З 10 красавіка Польшча ў жалобе. Па трагічна загінулых у авіяцыйнай катастрофе па дарозе на Катынь. Жалобе не толькі афіцыйна абвешчанай, але і асабістай, сэрцам успрынятай як свая ўласная бяда ці не кожным палякам. Плошча перад Прэзідэнцкім палацам у Варшаве сталася плошчай тысяч... Болей »
Польшча і Беларусь перажываюць этап станаўлення новых палітычных культур. Аднак розніца паміж імі каласальная. Польшча развіталася з ахвярамі катастрофы пад Смаленскам. Вяртанне ў будні падштурхнула шматлікіх польскіх журналістаў задумацца над глабальнымі наступствамі трагедыі для краіны. На думку большасці... Болей »
У белай тозе і з каменем за пазухай. Палітыка высакароднасці афіцыйнага Мінска хутка трансфармавалася ў сістэму ўмоў-патрабаванняў. Аляксандр Лукашэнка тэму прытулку выгнанага і цяпер ужо былога прэзідэнта Кыргызстана Курманбека Бакіева пачынаў артыкуляваць праз эмацыйныя вобразы «звычайнага дырэктара... Болей »
Па году за патрон. Вярхоўны суд вынес вердыкт па гучнай справе Мікалая Аўтуховіча. Праваабаронца Алег Воўчак, які назіраў за працэсам, заявіў, што вынік судовага следства — частковая маральная і палітычная перамога грамадскай супольнасці, СМІ, праваабаронцаў. 6 мая Вярхоўны суд прыгаварыў Мікалая Аўтуховіча... Болей »
Trial-версія «Усходняга партнёрства". Цягам года ад пачатку праграмы «Усходняе партнёрства» Беларусь праявіла сябе як актыўны яе ўдзельнік. Аднак зразумела, што для супрацоўніцтва не дастаткова толькі жаданняў афіцыйнага Мінска і апазіцыі. Беларуска-еўрапейскім адносінам усё яшчэ бракуе палітычнай волі... Болей »
Праўду адправілі на Акрэсціна. Адразу ў розных рэгіёнах Беларусі 18 і 19 мая адбыліся затрыманні актывістаў грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду», а таксама вобшукі ў офісах гэтай кампаніі і ў кватэрах яе ўдзельнікаў. Лідэр кампаніі паэт Уладзімір Някляеў, а таксама галоўны рэдактар недзяржаўнай газеты... Болей »
Кадры выпашаюць усё! Прызначэнне новых кіраўнікоў адміністрацыі Гродзенскай і Мінскай абласцей, новага міністра сельскай гаспадаркі, абранне новага старшыні Савета Рэспублікі — апошнія з кадравых замен, якімі быў асабліва насычаны перыяд 2009–2010 гадоў. Факты, за якімі, аднак, праглядаецца з’ява. Гэта... Болей »
Прэтэндэнтаў у прэзідэнты ўсё больш. Хутка ў Беларусі, відаць, не застанецца ніводнай палітычнай структуры, сябры якой не заявілі б пра свой намер паўдзельнічаць у кампаніі па выбарах прэзідэнта краіны. Сярод тых, хто збіраецца стаць кандыдатам на пасаду кіраўніка дзяржавы, — як ужо вядомыя людзі, такі... Болей »
Крыніца сыравіны і скандалаў. Для Беларусі Расія — крыніца. І не толькі энергетычнай сыравіны. Але і міжнародных скандалаў і разборак рознай тэматыкі і ўзроўню. Гэта не скупая на эмоцыі бабулька-Еўропа ці прагматычныя ЗША. З апошнімі размовы ўвогуле кароткія і па справе: няма пераменаў у бок дэмакратыі... Болей »
Вымушаны гуманізм. Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу ўхваліў законапраект «Аб амністыі ў сувязі з 65-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гадоў». Па амністыі з папраўчых устаноў закрытага тыпу можа быць вызвалена каля 2 230 чалавек, з устаноў адкрытага тыпу — каля 900 чалавек, скарочаны... Болей »
Пятая газавая. Беларусь — Расія: пачалася пятая газавая вайна. Але вайна гэта выглядае, хутчэй, геапалітычнай, чым эканамічнай, і, як не дзіўна, Беларусь у ёй знаходзіцца ў больш выгаднай пазіцыі, чым Расія. Нагадаем кароткую храналогію падзеяў. 15 чэрвеня. Расія дае Беларусі пяць дзён для таго, каб... Болей »
Аляксандра Лукашэнку балюча шчоўкнулі па носе. Яму не далі згуляць у хакей. Каманда, якая ўдзельнічала ў другім Усерасійскім фестывалі па хакеі сярод аматараў у Сочы, фактычна была дыскваліфікаваная. Нягледзячы на тое, што запрасіў яе міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу. Як вядома, 7 мая каманда Лукашэнкі... Болей »
Майкл Скэнлан: асноўныя каштоўнасці застаюцца нязменнымі. Год таму, 30 чэрвеня 2009 года, у Беларусь у якасці Часовага паверанага ў справах Злучаных Штатаў Амерыкі прыехаў Майкл Скэнлан. Кадравы дыпламат, які папрацаваў у шмат якіх краінах свету. Якім быў гэты год для Майкла Скэнлана і для амбасады ЗША?... Болей »
Даціснулі. Усё ж такі беларускага прэзідэнта даціснулі. Беларусь падпісала пагадненне аб Мытным саюзе з Расіяй і Казахстанам. Мытны кодэкс Мытнага саюза (МС) 6 ліпеня набыў моц на тэрыторыі Беларусі. З гэтага часу паміж Беларуссю, Казахстанам і Расіяй ствараецца адзіная мытная тэрыторыя. Гэта рашэнне... Болей »
Гульня ў адны вароты. За некалькі месяцаў да чарговых прэзідэнцкіх выбараў НІСЭПД правёў сацыялагічнае даследаванне, вынікі якога паказалі, што рэйтынгі амаль усіх палітыкаў, якія заявілі пра свае лідэрскія амбіцыі, ніжэй плінтусу. Часу да дня выбараў засталося не так многа, а дзеянняў кандыдатаў у кандыдаты... Болей »
Баі Славянскага базару. Летні застой і сіесту ў чарговы раз разбаўляе славянскі базар — канфлікт паміж Беларуссю і Расіяй. І калі летась забаўляліся спрэчкамі на малочныя тэмы, то сёлета ўсё больш сур’ёзна. У Беларусі хутка чарговыя прэзідэнцкія выбары, а цяперашні лідэр сінявокай паднадакучыў кіраўнікам... Болей »
Кожны год Аляксандр Лукашэнка спадзяецца на таленавітую моладзь. Кожны год ён чакае ад яе прарыву — не столькі для сябе, колькі для краіны. І вось ужо дзесяцігоддзямі гэтыя надзеі не спраўджваюцца. І сёлета Лукашэнка на сустрэчы з таленавітымі навучэнцамі, студэнтамі і моладдзю запэўніў, што чакае ад... Болей »