- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Па году за патрон. Вярхоўны суд вынес вердыкт па гучнай справе Мікалая Аўтуховіча. Праваабаронца Алег Воўчак, які назіраў за працэсам, заявіў, што вынік судовага следства — частковая маральная і палітычная перамога грамадскай супольнасці, СМІ, праваабаронцаў. 6 мая Вярхоўны суд прыгаварыў Мікалая Аўтуховіча да пяці гадоў і двух месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму за незаконнае набыццё і захоўванне зброі і боепрыпасаў — пяці патронаў да паляўнічай вінтоўкі. Уладзімір Асіпенка асуджаны да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму за захоўванне і перавозку зброі і выбуховых рэчываў. Былы работнік фірмы Аўтуховіча Аляксандр Ларын і падпалкоўнік міліцыі Міхаіл Казлоў атрымалі тры гады ў калоніі ўзмоцненага рэжыму і два гады ў калоніі агульнага рэжыму без пазбаўлення права займаць кіруючыя пасады адпаведна. Галоўны вынік працэсу: суд зняў з Аўтуховіча і Асіпенкі абвінавачанні ў падрыхтоўцы тэрарыстычнага акта ў дачыненні да намесніка міністра па падатках і зборах Васіля Каменкі і былога старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Саўчанкі, а таксама ў арганізацыі падпалу дома эксначальніка Ваўкавыскага РАУС Сяргея Кацубы ў 2004 годзе.