- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Баі Славянскага базару. Летні застой і сіесту ў чарговы раз разбаўляе славянскі базар — канфлікт паміж Беларуссю і Расіяй. І калі летась забаўляліся спрэчкамі на малочныя тэмы, то сёлета ўсё больш сур’ёзна. У Беларусі хутка чарговыя прэзідэнцкія выбары, а цяперашні лідэр сінявокай паднадакучыў кіраўнікам Крамля. Расійскія тэлеканалы пускаюць у эфір фільмы і сюжэты з непрыемнымі для Аляксандра Лукашэнкі тэмамі. Нагадваюць пра расійскія фінансавыя датацыі ў мільярды долараў, зніклых апанентаў беларускага кіраўніка, яго пазашлюбныя сувязі, малодшага сына, з якім Аляксандр Рыгоравіч і да палітыкаў, і да Папы Рымскага, і на ваенныя вучэнні заяўляецца. Карацей, крамлёўскія паліттэхнолагі напярэдадні перадвыбарчай кампаніі Лукашэнкі вырашылі развеяць міф пра добрага пана, а заадно і паказаць жыхару Чырвонага дома на Карла Маркса, што ў вачах крамлёўскай палітычнай эліты ён ужо персона нон-грата. А там, глядзіш, і да падтрымкі альтэрнатыўнай яму асобы недалёка.