- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Майкл Скэнлан: асноўныя каштоўнасці застаюцца нязменнымі. Год таму, 30 чэрвеня 2009 года, у Беларусь у якасці Часовага паверанага ў справах Злучаных Штатаў Амерыкі прыехаў Майкл Скэнлан. Кадравы дыпламат, які папрацаваў у шмат якіх краінах свету. Якім быў гэты год для Майкла Скэнлана і для амбасады ЗША? Пра гэта з Часовым павераным у справах Злучаных Штатаў Амерыкі размаўляе галоўны рэдактар «НЧ» Аляксей Кароль. — Спадар Скэнлан, як Вам у нас? Якія ўражанні? — На жаль, умовы, у якія была пастаўлена наша амбасада ў Беларусі, абмяжоўваюць мае магчымасці знаёмства з жыццём і людзьмі вашай краіны. Я ніколі не працаваў у амбасадах, дзе толькі пяць супрацоўнікаў. Калі я расказваю пра гэта сваім калегам, яны не могуць такое ўявіць. У нас выключна напружаны працоўны графік, што сур’ёзна скарачае мае магчымасці вандраваць па Беларусі і сустракацца з людзьмі. Акрамя таго, нашы перамяшчэнні па Беларусі абмежаваны саракакіламетровай зонай.