be
pdf

Новы Час 12 (188) 2010

Крывавы тыдзень Расіі. Тэрор спараджае тэрор. Развязвае рукі ахвярам для помсты і працягвае ланцуг злачынстваў. Расія другі дзесятак гадоў варыцца ў крыві этнічных канфліктаў, і канца і краю ім не відаць. Раніцай 29 сакавіка на платформах дзвюх станцый маскоўскага метро «Лубянка» і «Парк культуры» прагрымелі выбухі. У выніку загінула 39 чалавек, траўмы атрымалі каля сотні людзей. Ужо праз некалькі гадзін сілавікі заявілі, што тэракты ўчынілі жанчыны-смертніцы. Праз дзень адбыўся яшчэ адзін тэракт у Дагестане. На гэты раз выбух у Кізляры забраў жыцці 12 чалавек, блізу 30 былі дастаўленыя ў бальніцы з пашкоджаннямі. Загаварылі пра «чачэнскі след» злачынства. Хаця ні суду, ні паўнавартаснага следства праведзена не было. Упаўнаважаны па правах чалавека ў Чачні Нурды Нухажыеў выступіў з заявай, што падобныя абвінавачванні правакуюць пераслед па нацыянальнай прыкмеце выхадцаў з Каўказа. «Перасцярогі выхадцаў з Чачэнскай Рэспублікі небезгрунтоўныя. У іх ёсць горкі досвед, калі іх па прыкмеце нацыянальнай прыналежнасці ўжо разглядалі як злачынцаў і адпаведна з імі абыходзіліся, прычым беспакарана», — падкрэсліў Нухажыеў.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Новы Час
Выдаўцы і выдавецтвы: Прыватнае выдавецкае унітарнае прадпрыемства Час навінаў
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2010-04-02
  • Рэдактар: Кароль Аляксей
  • Выдавец: Прыватнае выдавецкае унітарнае прадпрыемства Час навінаў
  • Copyright: © 2010 by Новы Час
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org